Грамадства1111

У Латвіі завялі крымінальную справу на мужчыну, які абражаў у цягніку ў Швейцарыі ўкраінска-беларускую сям'ю

Служба дзяржаўнай бяспекі 17 кастрычніка распачала крымінальны працэс у дачыненні да жыхара Латвіі, які ў Швейцарыі здзейсніў вусную атаку на беларуска-ўкраінскую сям’ю.

Крымінальны працэс распачаты ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 78 Крымінальнага закона Латвіі: па факце дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай і этнічнай варожасці і нянавісці супраць украінцаў, звязаных з гвалтам і пагрозамі.

Размова вядзецца пра грамадзяніна Латвіі Аляксандра В., піша Delfi.lv.

Інцыдэнт адбыўся ў пачатку тыдня.

Сям’я — Алена Дуднік і Габрыель Шароў — з малым дзіцём ехала ў цягніку Інтэрлакен — Шпіц (Швейцарыя), калі рускамоўны мужчына, які сядзеў па суседстве, пачаў агрэсіўна чапляцца да іх. Яго абурыла ўкраінская мова. Алена — украінка, яе муж — ураджэнец Беларусі. Алена размаўляла па-ўкраінску. Калі мужчына пачаў кідацца на пару, Алена запісала інцыдэнт на відэа.

Рускамоўны мужчына лаяўся матам, не саромеючыся ў выразах. Казаў: «Я рускі чалавек, мы вас усіх будзем забіваць. І цябе, і цябе, і цябе», паказваючы пальцам на сям’ю.

Пасля ён чапляўся да Габрыеля і пытаўся: «чаму ты не ў акопе», патрабаваў паказаць швейцарскі пашпарт і выказваў адкрытую падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне.

«Мы ехалі цягніком, зайшлі ў вагон, паставілі вазок, сын у мяне быў на руках, я пачаў шукаць месца, каб сесці. Пасля мы селі, жонка папрасіла мяне па-ўкраінску нешта ўзяць. Ён гэта пачуў і пачаў сварыцца нецэнзурнай лаянкай. Жонка адразу ўключыла тэлефон і пачала здымаць. Я гаварыў на «Вы», намагаўся яго супакоіць, паказваў яму, што там шмат турыстаў, ёсць дзеці. Ён выбіў тэлефон з рук у жонкі, устаў і я зрэагаваў — адштурхнуў яго. Жонка з дзіцём адышлі далей, а я не стрымаўся і пару разоў даў па шыі», — расказвае Габрыель.

Іншыя пасажыры дапамаглі Габрыелю выклікаць паліцыю. Агрэсар гэта зразумеў і пачаў хавацца ў цягніку. Паліцыя яго знайшла і вывела адтуль. Пасля гэты мужчына пагражаў сям’і і патрабаваў 10 000 швейцарскіх франкаў (каля 12 540 даляраў) — альбо ён напіша заяву на Габрыеля. Цяпер ідзе разбіральніцтва з паліцыяй, яны чакаюць матэрыял з відэакамер у цягніку.

«Як я зразумеў, ён напісаў заяву, што я яму нібыта нешта фізічна зрабіў. У цягніку быў поўны вагон, кітайскія турысты закрыліся ў прыбіральні з дзецьмі, там быў цэлы кіпіш», — расказвае Габрыель.

Каментары11

  • Думаю
    18.10.2025
    Калі б гэты ватнік быў грамадзянінам Германіі, ці той жа Швейцарыі, то яму ўсё сышло бы з рук, а так Латвія яго прымерна накажа, каб другім непавадна было.
  • Т
    18.10.2025
    Як жа кідаюцца ў шаленства маскавіты (імперскія шавяністы Масковіі) ад слоў што ўкраінскай, што беларускай, што іншай мовы!!!
    І не мае сэнсу які пашпарт ў кішэні ў гэтых маскавітаў-рускамірцаў ці Швейцарыі, ці Латвіі, ці іншай краіны.
  • І
    18.10.2025
    Размаўляйце на мове спадарства!
    Мова - зброя супраць імперскага маскоўскага шавянізму.

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне13

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?2

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

У Мінску з машыны выпалі тры скрынкі цукерак1

Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»4

Лукашэнка запатрабаваў ад міністра абароны вызначыць умацаваныя раёны, якія будуць занятыя на працягу сутак13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне13

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць