Ежа11

Журавіны — на морс, кітайскі вінаград — на дэсерт: што ўзяць на Камароўцы ў гэтыя выхадныя

На Камароўцы, як заўсёды, свята ўраджаю. На прылаўках і звыклыя баршчавыя наборы, і экзотыка кшталту кітайскага муската. Што колькі каштуе, пацікавіліся Мінск-навіны.

У садавіне вочы разбягаюцца. Яблыкі — ад простых садовых па 4,9 рубля за кілаграм да буйных, бліскучых — па 8 рублёў. Грушы — ад 9,9, а вінаград — на любы густ і кашалёк: ад сціплага кішміша за 4,9 да прыгожых, мясістых гронак па 14,9 рубля і вышэй.

Кітайскі мускат зноў у модзе — прадаўцы запэўніваюць, што сезон у самым соку. За кілаграм экзотыкі просяць 12,9.

— Гэта не проста вінаград, гэта дэсерт, — з усмешкай адзначыў прадавец, прапаноўваючы паспрабаваць спелую ягадку. — Бяруць і на святы, і проста пачаставаць сябе.

На прылаўках можна знайсці і нектарыны па 4,9 рубля. Фейхоа, якую пакупнікі ўжо даўно ацанілі за церпкі смак і карысць, можна знайсці па 9,9. Ёсць і авакада, акуратныя зялёныя плады па цане ад 2,9 рубля.

Слівы — ад 2,9, гранат — ад 5,9 да 35 рублёў. Апельсіны і мандарыны — ад 9,9, ківі — ад 8,9. Лімоны, як заўсёды, з розніцай: ад 10 да 30 рублёў за кілаграм. Хурму можна набыць за 8,9. 

Прылаўкі з ягадамі радуюць не менш. Паўлітровы слоік журавін — за 5 рублёў, такі ж аб’ём брусніц прадаюць па 15. Кілаграм свежай абляпіхі — 20 рублёў.

Чарніцы — ад 31,9 рубля за кілаграм. Парадаваць сябе кілаграмам малінаў можна за 20 рублёў.

Што датычыцца самай папулярнай у Беларусі гародніны, то бульба каштуе ад 1,29, цыбуля — ад 1,5 рубля за кілаграм. Морква, буракі і капуста — ад 0,99. Агуркі — ад 5,49, баклажаны — ад 2,99. Цэны на перац вагаюцца ад 2,5 да 9,9 рубля. Памідоры прадаюць ад 1,99 да 15 рублёў і яшчэ вышэй просяць за чэры.

Цэны на свежую зеляніну трымаюцца на ўзроўні 1,5 рубля за 100 грамаў. Гэта датычыцца кропу, пятрушкі, салаты. Грыбны сезон працягвае радаваць мінчукоў: шампіньёны — па 10,5 рубля, лісічкі— за 25, у прыватнікаў можна знайсці на 5 рублёў танней.

Шмат хто з прадаўцоў збірае грыбы сам, выходзіць з досвіткам і да пачатку працоўнага дня ўжо стаіць на прылаўку.

— Людзі бяруць актыўна, і пасмажыць, і на замарозку, — падзяліўся мужчына за прылаўкам.

На рыбных шэрагах усё стабільна: карп — па 8,47 рубля, карась — 5,25, таўсталобік — 4,97.

Каментары1

  • :/
    18.10.2025
    колькі ў тым кітайскім вінаградзе табліцы мендзялеева?

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча14

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?3

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША25

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы18

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт72

«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча14

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць