Свет1212

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў, што, на яго думку, Украіна ўсё яшчэ мае шанец перамагчы ў вайне з Расіяй, хоць сам ён лічыць такі вынік малаверагодным. Паводле яго слоў, вайна — «вельмі дзіўная рэч», і таму нельга выключаць ніякіх сцэнарыяў, піша The Moscow Times.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Яны ўсё яшчэ могуць выйграць. Я сказаў, што яны могуць выйграць усё, што заўгодна. Вайна — вельмі дзіўная рэч. Не думаю, што яны гэта зробяць, але яны могуць. Я ніколі не казаў, што яны выйграюць. Я сказаў, што яны могуць выйграць», — заявіў амерыканскі прэзідэнт у размове з журналістамі.

Трамп адзначыў, што найлепшым варыянтам было б мірнае ўрэгуляванне канфлікту, бо ў іншым выпадку «вельмі многія людзі заплоцяць вялікую цану». Калі журналісты спыталі, чаму ЗША проста не дамагаюцца перамогі Украіны, ён адказаў рэзка, заявіўшы, што яны «не разумеюць, пра што гавораць».

Таксама Трамп расказаў, што падчас апошняй размовы з Уладзімірам Пуціным заклікаў яго спыніць напады на мірныя аб’екты ва Украіне, але не стаў раскрываць, што адказаў Пуцін. На пытанне пра ўдары Расіі па цывільных раёнах Трамп сказаў, што «так, гэта абмяркоўвалася», але, паводле яго слоў, «большасць загінулых — гэта вайскоўцы».

Раней, 23 верасня, у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social ён напісаў, што Украіна з дапамогай Еўропы можа вярнуць усе страчаныя тэрыторыі. Трамп назваў Расію «папяровым тыграм» з сур’ёзнымі эканамічнымі праблемамі і заявіў, што пры падтрымцы Еўропы і НАТА аднаўленне межаў Украіны цалкам магчымае.

Каментары12

  • Совхоз Городец
    20.10.2025
    Старость не радость
  • Трофимова лужа
    20.10.2025
    Баран Донни
  • Захар
    20.10.2025
    Предсказания Лапидарика как у цыганки: все вокруг да около, все обтекаемо, ничего по существу вопроса. Такие заявления никому не нужны. Помоги лучше делом, а не занимайся болтовней.

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску1

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне9

У Еўропе з'явіўся новы лаўкостар з квіткамі ад 40 еўра1

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам4

У Індыі пры спробе бацькоў выратаваць 18‑гадовага сына ад суіцыду загінулі ўсе трое2

Правесці Аляксандра Мілінкевіча ў апошні шлях прыйшлі сотні беларусаў2

У Хабараўску знайшлі жывым вахтавіка з Мазыра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску1

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць