Грамадства11

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава

Раней універсітэты самі фарміравалі план набору на магістратуру, але цяпер, як паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, гэтым будзе займацца дзяржава. Яго словы перадае БелТа.

Ілюстрацыйны здымак

Іванец патлумачыў гэта тым, што падрыхтоўка спецыялістаў павінна адпавядаць мэтам краіны і грамадства.

«Калі раней ВНУ фармавалі колькасць бюджэтных месцаў у магістратуры і пералік спецыяльнасцяў, зыходзячы са свайго бачання, то цяпер сітуацыя зменіцца. Колькасць бюджэтных месцаў будзе залежаць ад запыту на пэўных спецыялістаў», — сказаў ён.

Правілы прыёму на платную форму магістратуры не зменяцца, у тым ліку для замежнікаў.

Але новы падыход будзе і да набору на аспірантуру. Цяпер туды можна будзе паступіць без скончанай магістратуры.

«Гаворка ідзе пра тое, што тыя хлопцы і дзяўчаты, якія зацікаўлены займацца навуковай, навукова-даследчай дзейнасцю, павінны мець магчымасць прыходзіць у аспірантуру без заканчэння магістратуры. І ў сувязі з гэтым кожны ўніверсітэт і вучоныя саветы павінны бачыць такіх маладых людзей і выдаваць адпаведныя рэкамендацыі», — сказаў Іванец.

Каментары1

  • Андрусь
    23.10.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы5

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы5

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць