Грамадства22

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша

Учора на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку адбылося пахаванне беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша, які знік без вестак амаль паўстагоддзя таму. Пытанняў пакуль застаецца больш, чым адказаў.

Вынас труны з парэшткамі беларускага пісьменніка. Фота: фэйсбук Наталлі Гардзіенка

Як паведаміла даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка, сёлета вясной паліцыя ЗША звязалася з дачкой пісьменніка, Кэрал Тыптан, якая жыве ў Фларыдзе, і паведаміла, што, магчыма, знойдзеныя рэшткі могуць належаць яе бацьку. Пасля аналізу ДНК гэта пацвердзілася: цела сапраўды належала Міколу Цэлешу.

Паводле паліцыі, цела было выяўлена яшчэ ў 1991 годзе — у сажалцы на тэрыторыі фермы паблізу Порт-Джарвіса (штат Нью-Ёрк), дзе пісьменнік жыў перад знікненнем у 1976 годзе. Яго знайшлі падчас чысткі сажалкі. Пры ім быў кейс з рукапісамі, пашкоджанымі вадой; на ім захавалася толькі апошняя літара прозвішча — «ш».

У той час цела не ўдалося ідэнтыфікаваць, і яно больш за тры дзесяцігоддзі захоўвалася ў спецыяльным сховішчы.

На развітанні з Міколам Цэлешам. Фота: фэйсбук Наталлі Гардзіенка

Пытанне, як пісьменнік апынуўся ў сажалцы, застаецца нявысветленым. Цэлеш не меў аўтамабіля і, паводле дачкі, у дзень знікнення паехаў аўтобусам у Нью-Ёрк. Кіроўца пацвердзіў, што ён сапраўды даехаў да горада, але ніхто не бачыў, каб ён вяртаўся. Таму ўсе пошукі канцэнтраваліся менавіта ў Нью-Ёрку. Кэрал Тыптан цягам некалькіх гадоў штотыдзень прыязджала туды, каб праглядваць фотаздымкі неапазнаных цел у надзеі знайсці бацьку.

У 1979 годзе яна нават наведала БССР, каб даведацца, ці не вярнуўся бацька на радзіму, дзе жылі яго сыны ад першага шлюбу. На савецкай мяжы яе дапытвалі супрацоўнікі спецслужбаў аб магчымым лёсе бацькі. Пасля вяртання жанчыну дапытвалі ўжо агенты ФБР.

Бела-чырвона-белы сцяг з кветак на развітанні з Міколам Цэлешам. Фота: фэйсбук Наталлі Гардзіенка

Паводле сведчанняў сучаснікаў, яшчэ да знікнення Міколу Цэлеша неаднаразова наведвалі савецкія прадстаўнікі, якія пераконвалі яго вярнуцца ў Беларусь. Быў нават кантакт з даваенным сябрам, паэтам Максімам Танкам, які падчас сустрэч таксама заклікаў яго пераехаць у Мінск.

Пісьменнік перадаў яму ліст з умовамі свайго вяртання, дзе гаварылася пра неабходнасць ліквідацыі таталітарызму і ўплыву Расіі ў Беларусі і інш. Менавіта таму пасля знікнення шырока абмяркоўвалася версія магчымай датычнасці савецкіх спецслужбаў.

Прысутныя на пахаванні амерыканскія дэтэктывы пацвердзілі, што справа застаецца адкрытай, і расследаванне працягваецца нават праз амаль паўстагоддзя.

Пахаванне парэштак Міколы Цэлеша на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку. Фота: фэйсбук Наталлі Гардзіенка
Фота: фэйсбук Наталлі Гардзіенка

Цяпер пісьменнік спачывае на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Іст-Брансвіку (штат Нью-Джэрсі), сярод прадстаўнікоў беларускай эміграцыі — побач з магіламі Вітаўта і Зоры Кіпеляў, Янкі Запрудніка, Антона Адамовіча, Антося Галіны ды іншых выбітных дзеячаў.

На цырымоніі дачка пісьменніка і прадстаўнікі беларускай грамады ў ЗША дзякавалі паліцыі за працу і ўзгадвалі спадчыну Цэлеша, у тым ліку яго пасмяротна выдадзены зборнік «Хмары над Бацькаўшчынай», падрыхтаваны Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў 1995 годзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Вечная памяць !
    25.10.2025
    Для нас засталася спадчына
    https://kamunikat.org/khmary-nad-batskawshchynay-tselesh-mikola
  • Ещё одно свидетельство
    25.10.2025
    что гэбнюки это враги беларусского народа.

Цяпер чытаюць

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі17

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Усе навіны →
Усе навіны

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску45

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях3

Наступныя дні будуць кашмарнымі для тых, у каго алергія на бярозавы пылок4

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі4

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы87

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі17

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць