Моды1111

Топ беларускіх швэдраў на любы густ — з Палессем, слуцкімі паясамі ці лялькамі-абярэгамі

Калі вы яшчэ не паспелі ўцяпліцца, то самы час, бо да вясны чакае сыравата-золкае надвор’е, віскуцень і шэрасць з рэдкім гасцяваннем сонца. Трымайце варыянты швэдраў, худзі і світшотаў на любы густ (усіх іх аб’ядноўвае беларускі каларыт).

Досыць новы брэнд Zuza закрывае патрэбу міленіялаў і зумераў у вялікіх, «бацькавых» аверсайз-швэдрах, нібыта купленых на рынку 90-х, і ад таго больш цёплых і ўтульных.

Стваральнік брэнда Андрэй Трацяк падумаў, чаму ніхто на беларускім рынку не робіць нешта падобнае, але сучаснае і з фальклорнай эстэтыкай — так нарадзіўся першы швэдар «Таямніца Палесся».

Нядаўна з'явіўся і другі дызайн, натхнёны лясной міфалогіяй і казкамі пра хатку на курыных ножках.

Фота: zuza.wear / Instagram

Кошт: 295 BYN

Беларусь сінявокая, краіна азёраў і рэчак — вучаць школьнікаў з першых класаў. Замацаваць гэта брэнд Paula прапануе ў сябе на грудзях. 

Іх калекцыя «Мілы дроп» прысвечаная найперш нашым вядомым азёрам і рэчкам.

Фота: paula.by

Кошт: 259 BYN

У LSTR Adziennie прапануюць цудоўнае худзі з матывамі палотнаў мастачкі Алены Кіш і світшот, прысвечаны cлуцкім паясам.

Фота: lstr.by

Кошт: світшот — 160 BYN, худзі — 180 BYN

Працягваючы тэму ўтульных баек, якія ўпісваюцца і ў спартовы, і ў кэжуал стыль, немагчыма прайсці міма дызайнаў брэнда Honar.

Які ў вас сёння настрой — рэтра-настальгічны, каб пазгадваць старыя беларускія грошы з зайчыкамі? Ці меланхалічна-дзэнаўскі, з пахам вёскі і фірмовых страваў з печкі бабулі?

Фота: honar.by

Кошт: 149 BYN

Яркія і ўнікальныя рэчы — у адзіным экзэмпляры — стварае Святлана Станкевіч. У яе партфоліа як швэдры з матывамі беларускіх дываноў, так і з арнаментам, бусламі, бурачкамі ці лялькамі-абярагамі (а яшчэ — з пазнавальнымі ўжо чэлесамі).

Фота: stankevisvet / Instagram

Кошт: індывідуальны, у залежнасці ад складанасці дызайну

Бонус

Дэталлю, што вылучыць вас у натоўпе, стануць аксесуары, якія дадаткова працуюць на захаванне цяпла.

Раім звярнуць увагу на рэчы ад Кацярыны Пятровіч. Яе манішкі ці хусткі з вышыўкай дакладна прынясуць вам званне стылягі раёна.

Фота: katsiaryna.piatrovich / Instagram

Кошт: індывідуальны, у залежнасці ад складанасці дызайну

Каментары11

  • sweet dreams
    09.11.2025
    Вельмі прыгожа, але як чалавек, які зарабляе вышэй чым сярэдняе па краіне і ніжэй чым сярэдняе па Мінску скажу: дорага.
  • Каруся
    09.11.2025
    Швэдар "таямніцы Палесся" шыкоўны, сумна што па руску акаунт... І хатка на курых лапах таксама нешта з Масковіі..

    А так вельмі цікавыя рэчы і Люстрацыя і Гонар і адкрыла для сябе Святлау Станкевіч
  • Шэф
    09.11.2025
    Добра што на гэты раз абышлося без "дранікаў", а то пхаюць іх да месца і не.

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць