Усяго патроху3333

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала

«Сустрэлі мяне жыхары не вельмі камфортна», — незадаволена дзяўчына.

Ганна Калатніцкая з Масквы апісала ў Threads, як вырашыла з'ездзіць у Беларусь на машыне.

«Калі ехала па начной Маскве, прыйшло пачуццё «пара некуды паехаць». І ведаеце, куды я паехала ў 00:00? У Беларусь. Адна. У 7 раніцы была ўжо там.

Сустрэлі мяне жыхары не вельмі камфортна. Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала. Падалося, што яны вельмі грубыя для мяне», — напісала дзяўчына.

@belarusnovosti2 Москвичка в шоке от Беларуси: «Женщины огрызались на улыбку» #москвичка #минск #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости ♬ News / Truth Investigation / Investigation / Suspicion / Consideration(1013150) - A.TARUI

Яе пост сабраў больш за тысячу каментароў. Многіх такія словы, чакана, абурылі.

«Любяць з суседніх краін раніцай нечакана з'яўляцца ў чужой краіне. Дзякуй, што хоць не на танку», — адзін з самых папулярных каментароў.

«Я, дарэчы, беларуская жанчына-жыхарка і заўсёды агрызаюся на ўсмешкі масквічоў у 7 раніцы са сваёй непрыгожай машыны».

Хтосьці нагадаў, што і ў Маскве людзі не асабліва ветлівыя.

«Была пару разоў у Маскве, п***ц якія злыя людзі. Нешта спытаць, напрыклад які аўтобус патрэбны — яны проста тупа ігнаруюць, глядзяць як скрозь сцяну з незадаволеным выглядам, пешаходаў ніколі не прапускаюць на пераходах, я спецыяльна стаяла пакуль не прапусцяць і ў выніку праз 7 хвілін пайшла шукаць святлафор, таксіст ная**ў на грошы — адрас, па якім мне было трэба, быў літаральна за вуглом, ён выставіў рахунак як за 20 км».

«Нядаўна сядзелі сям'ёй у мак.by. Прыйшла сям'я з Расіі. На крутой тачцы прыехалі. (…) Паелі 4 падносы ежы, куча смецця, усталі і сышлі. Пакінуўшы ўсё на стале. Нават мае дочкі 4 і 6 гадоў спыталі: а чаго яны за сабой не прыбралі? Таму што ў нас іншая культура і так, як вы сказалі, зусім іншы менталітэт».

Каментары33

  • Вольга
    02.11.2025
    Няхай мордарскія да нас ездзяць - пакуль могуць. Бо гэта як прышчэпка зробленая жывому народу з мёртвага біяматэрыялу. Каб пасля мець імунітэт.
  • Filipp
    03.11.2025
    Цікава, чаго так людзей чапляе, што там думае нейкая жанчына?
  • смародзіна з гусеніцамі
    03.11.2025
    >ў Маскве неветліва. ---- нЯветліва
    1) няветліва == невежливо!!
    2) доброжелательный == добразычлівы, прыязны, прыхільны, спрыяльны

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну19

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі22

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну19

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць