Свет22

На Мальдывах забаранілі курыць усім, хто нарадзіўся пазней за 2006 год

Мальдывы сталі першай краінай у свеце, дзе ўводзіцца поўная забарона на курэнне для маладога пакалення. Цяпер на тэрыторыі архіпелага нельга будзе курыць, а таксама купляць або прадаваць тытунёвыя вырабы тым, хто нарадзіўся пасля 1 студзеня 2007 года — у тым ліку турыстам, піша Бі-бі-сі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя Мальдываў, гэта рашэнне «адлюстроўвае цвёрдую прыхільнасць урада абараняць моладзь ад шкоднага ўздзеяння тытуню».

Па словах Ахмеда Афаала, намесніка старшыні рады па барацьбе з курэннем, гэты крок стаў лагічным працягам леташняга рашэння забараніць вэйпінг. Ён адзначыў, што электронныя цыгарэты — гэта «хітрасць індустрыі, накіраваная на прыцягненне маладых людзей да шкоднай звычкі».

Новы закон ахоплівае ўсе віды тытунёвых вырабаў. Прадаўцы абавязаныя правяраць узрост пакупнікоў. Гэта таксама адпавядае міжнародным абавязацельствам Мальдыўскіх астравоў у межах Рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню.

Забарона распаўсюджваецца і на турыстаў. Тым, хто нарадзіўся пасля 2007 года, курыць на Мальдывах будзе нельга. Аднак улады перакананыя, што гэта не паўплывае на турыстычны паток.

«Людзі прыязджаюць на Мальдывы не дзеля курэння, а дзеля пляжаў, мора, сонца і свежага паветра», — падкрэсліў Афаал. Паводле прагнозаў, на наступны год краіну наведаюць больш за два мільёны турыстаў.

Дарэчы, падобныя забароны ўжо разглядаліся ў іншых краінах. У Новай Зеландыі план паэтапнай забароны курэння быў адкладзены новым урадам у 2023 годзе, а ў Вялікабрытаніі закон, які забараняе продаж тытуню людзям, народжаным пасля 2009 года, усё яшчэ на разглядзе парламента.

Каментары2

  • Мыш
    03.11.2025
    Напрыклад, еўрапейская моладзь і так не паліць - павольныя змены ў гандлі і рэкламе выбілі паступова цыгарэты са спісу "модных і дарослых" рэчаў. А катэгарычныя забароны толькі прывабліваюць, сябе б маладымі ўспомнілі.
  • 1984
    04.11.2025
    Я хоць і не курыльшчык, але жэстачайша супраць падобных таталітарных законаў, бо гэта асабістая справа кожнага, а не дзяржавы.

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?20

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць