Грамадства

У цэнтры Мінска пачалі знос будынка колішняй фабрыкі

У цэнтры Мінска пачаўся знос будынкаў былой фабрыкі «Сукно». Як паведамляе тэлеграм-канал «Минск и минчанин», на вуліцы Клары Цэткін цяпер актыўна працуе будаўнічая тэхніка — работы і вываз будаўнічага смецця ідуць амаль без перапынку.

Фота: t.me/pureminsk

На месцы старой тэкстыльнай фабрыкі плануюць узвесці сучасны шматфункцыянальны цэнтр. Займацца праектам будзе кампанія «Мацярык-Інвест», вядомая тым, што будавала буйны будаўнічы гіпермаркет у Ждановічах. У новым комплексе будуць офісы, крамы і паркінг, аднак яго знешні выгляд пакуль не раскрываецца.

Фота: t.me/pureminsk

Аўтар канала «Минск и минчанин» Дзяніс Блішч адзначае, што частка тэрыторыі ўжо цалкам ачышчаная, а па хуткасці работ бачна, што інвестар не збіраецца зацягваць з будаўніцтвам.

Фота: t.me/pureminsk

Таксама «Мацярык-Інвест», як адзначае выданне Blizko.by, аднавіў дзейнасць на пляцоўцы насупраць рынку Ждановічы, дзе раней меркавалася пабудаваць гіпермаркет Leroy Merlin.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць