Грамадства1111

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»

У Гомелі вынеслі прысуд групе падлеткаў з Мазыра, якіх абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ўдзеле ў ім. Усяго ў справе фігуравала восем чалавек, з якіх сем не дасягнулі на момант здзяйснення інкрымінаваных ім парушэнняў 18 гадоў, піша БелТА.

Па версіі следства, «падлеткі вялі прапаганду нацызму і датычныя да шэрагу нападаў на гараджан у Мазыры — па матывах нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і нянавісці». Яны здымалі свае дзеянні на фота і відэа, а затым публікавалі іх у інтэрнэце.

У сеціве, як сцвярджаецца, «былі створаныя дзясяткі тэлеграм-каналаў, груп і ботаў, праз якія папулярызавалі ідэі нацызму і рэабілітавалі нацысцкіх злачынцаў, распальвалі міжнацыянальную і сацыяльную варожасць, дыскрэдытавалі Беларусь, прапагандавалі тэрарызм».

Суд разглядаў справу на закрытым пасяджэнні. Усе абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі, ім вынеслі прысуды ад 3 гадоў «хатняй хіміі» да 6 гадоў 9 месяцаў калоніі. Пяці фігурантам пакаранне зменшылі па амністыі, прымеркаванай да 80‑годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне. 

Назва групоўкі ў матэрыяле дзяржаўных прапагандыстаў не называецца, але відавочна, што гаворка ідзе пра сябраў аб'яднанняў «Перт» і «Дух Русі», пра арышт якіх і завядзенне крымінальных спраў паведамлялася вясной гэтага года.

Каментары11

  • Вальхолл_88
    06.11.2025
    Што дрэннага ў тым каб ганарыцца белай расай?
  • Прививка от нацизма!
    06.11.2025
    Вальхолл_88, почитай приговор нюрнбергского трибунала, если историческую память отшибло!
  • Валенты
    06.11.2025
    Вальхолл_88, што дрэннага ў тым, каб ганарычча чорнай расай? А жоўтай? А ружовай у крапінку?

Цяпер чытаюць

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію14

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Ватыкан аддаў карэнным народам Канады іх каштоўнасці са сваіх музеяў5

У Беларусь хочуць прывабіць 50 тысяч працоўных мігрантаў9

У Вілейцы «страцілі» валун, які лічыўся помнікам прыроды рэспубліканскага значэння

МАРГ: Навагодні аліўе для беларусаў сёлета патаннеў на 2 рублі2

У Сеніцы пад Мінскам паставілі скульптуру пажарніка з дзіцём ФОТАФАКТ5

Гомельскі «рускамірац» натхніўся Ракасоўскім і запатрабаваў паставіць у Гомелі помнік Сталіну18

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» фірму, у якой працаваў зніклы Анатоль Котаў

У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Склад бутэлек»

«Яны граюцца ў гульні». Мерц ды іншыя еўрапейскія лідары баяцца здрады ЗША 11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію14

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць