Грамадства6060

У цэнтры Полацка бегалі людзі са сцягам Расіі і імперскім трыкалорам 

У самы старажытны беларускі горад прыехала ініцыятыва «Русские во дворе». Пры падтрымцы Полацкага райвыканкама прайшла акцыя, на якой не было ніводнага дзяржаўнага сцяга, затое шмат расійскіх.

Скрыншот з відэа ў тыктоку

8 лістапада жыхары Полацка назіралі дзіўную карціну. Па цэнтральным праспекце Францыска Скарыны бегла калона з расійскімі сцягамі. Прычым не толькі з сучасным, але і з імперскім трыкалорам, які любяць выкарыстоўваць рускія нацыяналісты. Больш за тое, удзельнікі прыцягнулі і сцяг «Рускай абшчыны» — ультраправай шавіністычнай арганізацыі. У калону бегчы яны сабралі і зусім маленькіх беларускіх дзяцей.

@belarusnovosti2 При поддержке Полоцкого райисполкома прошла акция, на которой не было ни одного белорусского государственного флага, зато много российских #полоцк #новополоцк #беларусь #россияне #новостибеларуси ♬ sonido original - iSG

Ролік з гэтай прабежкай сабраў у тыктоку выключна негатыўныя каментары. 

«Дзе наш дзяржаўны сцяг? Чаму ў цэнтры Еўропы бегаюць з чорна-жоўта-белым сцягам?» — спытаў адзін з каментатараў. «А дзе нашы сцягі? Што адбываецца?» — падтрымлівае яго іншы.

Яшчэ адзін глядач адзначыў, што на ўкраінскім Данбасе ўсё пачыналася дакладна так жа. «Гэта ўжо падобна да сепаратызму», — рэзюмаваў іншы каментатар.

Выявілася, у Полацк прыехала арганізацыя з назвай «Русские во дворе». Іх запрасіў рабочы «Нафтана» Сяргей Урбановіч. Пару гадоў таму ён стварыў у Наваполацку аб'яднанне «Выбор-ЗОЖ» — філіял расійскай «Федерации ЗОЖ». І пачаў праводзіць розныя мерапрыемствы па папулярызацыі здаровага ладу жыцця. На гэтай глебе Урбановіч пасябраваў з рускімі нацыяналістамі. І яны цяпер актыўна апрацоўваюць беларускіх дзяцей.

Сяргей Урбановіч. Фота з яго ВК

Арганізацыю «Русские во дворе» ў 2023 годзе стварылі Антон Салдаеў і Алег Матвееў — як гэта звычайна бывае ў рускіх нацыяналістаў, майстры адзінаборстваў. Ідэя была ў тым, каб праводзіць масавыя спартыўныя заняткі на свежым паветры, вучыць моладзь здароваму ладу жыцця і патрыятызму як яны гэта разумеюць.

Афіцыйна заснавальнікі нават прапісалі прынцыпы руху: без палітыкі і рэлігіі. Гэтыя тэмы, маўляў, падзяляюць рускіх людзей. Але без палітыкі не атрымалася. Вось так выглядае тыповая сустрэча «Русские во дворе». Удзельнікі трымаюць сцягі ультраправых і ксенафобскіх рухаў «Паўночны чалавек», «Руская абшчына» і «РНД». 

Фота: «Русские во дворе»
Заснавальнікі «Русских во дворе». На словах яны па-за палітыкай

«Русские во дворе» пачалі актыўна працаваць з беларускімі дзецьмі. У маі рух сумесна з «Выбор-ЗОЖ» пракаціўся па Віцебскай вобласці. У Полацку, Наваполацку і Верхнядзвінску яны арганізавалі спартыўнае свята пад назвай «БелоРусские во дворе».

Там мясцовых падлеткаў прывучвалі да расійскай культуры і патрыятызму, а таксама вучылі абыходзіцца з аўтаматам.

Скрыншот відэа тэлеканал «Звезда»

На акцыях паўсюль прысутнічалі сцягі расійскіх нацыяналістаў, нейкія казакі і іншыя атрыбуты тыповага мерапрыемства па прапагандзе «рускага свету».

Скрыншот відэа тэлеканал «Звезда»

«БелоРусских во дворе» піярылі мясцовыя раёнкі. А ў ліку партнёраў значацца «Белая Русь» і «Нафтан». Завяршаліся мерапрыемствы традыцыйным агульным здымкам. Усё з тымі ж імперскімі і расійскімі сцягамі. І нават без афіцыйнага чырвона-зялёнага.

Фота: «Выбор-ЗОЖ»

Такое самае фота зрабілі і ўдзельнікі забегу 8 лістапада. Ён, дарэчы, праходзіў пры падтрымцы Полацкага райвыканкама.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары60

  • давайце шчыра
    09.11.2025
    Ага, нібыта белаРускі народ абураны, што ў Беларусі расейская мова, расейскія сцягмі, расейская культура і так далей. Нават у сацыялагічных даследаваннях бана, што прарасейскія погляды ўзмацняюцца. НАРОД!
  • Скірмунта не слухалі белорусцы
    09.11.2025
    Ох, і тут уставілі сваё любімае "ультраправай". А тое, што расіяне і лукашэнкаўцы рэгулярна бегаюць пад УЛЬТРАЛЕВЫМІ камуністычнымі савецкімі сімваламі дык нармальна, гэта ж родненькое?

    Не дзіва, што ў Беларусі далей савок з такіх лявацкім падыходам.
  • Якое
    09.11.2025
    брыдоцце

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць