Свет1414

ФСБ кажа, што Шайгу спрабавалі ўзарваць на магіле яго маці

ФСБ паведаміла, што ў Маскве нібыта спрабавалі арганізаваць выбух на прэстыжных Траякураўскіх могілках, цэллю якога меў стаць былы міністр абароны, а цяпер сакратар Рады бяспекі Расіі Сяргей Шайгу. Замах планаваўся на 12 лістапада — у дзень угодкаў смерці яго маці.

Сяргей Шайгу. Фота: Sergey Fadeichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паведамляецца, што да арганізацыі тэракта былі нібыта прыцягнутыя нарказалежныя мужчына і жанчына, а таксама мігрант з Таджыкістана, які ў Расіі знаходзіцца ў вышуку за забойства і незаконную зброю.

Таджык, паводле версіі спецслужбаў, сабраў самаробную выбуховую прыладу, а пара адвезла яе на могілкі і ўстанавіла каля магілы маці Шайгу — Аляксандры. Гэта адбылося 11 лістапада, за дзень да меркаванага замаху. Побач у вазе з кветкамі паставілі камеру, каб сачыць за сітуацыяй і ўключыць дэтанатар у момант прыходу Шайгу.

14 лістапада ФСБ паказала відэа абясшкоджання выбухоўкі і затрымання трох чалавек. 

У затрыманых знайшлі перапіску ў WhatsApp і Signal, дзе яны атрымлівалі інструкцыі ад куратара.

Паведамляецца, што двое знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэабілітацыйным цэнтры. Пасля выздараўлення ўсім траім пагражае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.

Каментары14

  • Royal Stessen
    18.11.2025
    собаке сабача сьмерць
  • Лифтер
    18.11.2025
    У Пригожина тоже были гарантии безопасности.
  • Кринж
    18.11.2025
    100 пудоў за гэтым стаяць крыварукія пуценскія дыграданты не залежна ад мэты. Я не ўяўляю каб было так вось проста заваліць аж сакратара рады бяспекі на прэстыжных могілках на маскоўшчыне-нейкая фантастыка. Калі б было так проста,украінцы бы даўно перафігачылі іх усіх яшчэ некалькі гадоў таму.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць