Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка заявіў, што дэмакратычныя сілы дагэтуль не маюць ніякай інфармацыі аб месцазнаходжанні Анжалікі Мельнікавай, колішняй кіраўніцы Каардынацыйнай рады, якая знікла дзевяць месяцаў таму. Латушка зрабіў гэтую заяву на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада, піша «Свабода» са спасылкаю на інфармацыю «Позірка».

Кіраўнік НАУ сказаў, што ён абмежаваны перадаваць публічна інфармацыю, але ён меў сустрэчу наконт Мельнікавай. Паводле яго слоў, месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай на сёння не вызначана, і няма ніякіх пацверджаных звестак, дзе яна можа знаходзіцца.
Па факце знікнення Анжалікі Мельнікавай разбіральніцтва вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры.
Латушка таксама паведаміў пра новую спробу вярбоўкі спецслужбамі Мінска ягоных паплечнікаў за апошнія тыдні.
Анжаліка Мельнікава, якая мае беларускае і польскае грамадзянства, знікла без вестак з 25 сакавіка 2025 года.
Разглядаюцца розныя версіі гэтага: ад выкрадання беларускімі спецслужбам да таго, што яна сама магла быць агенткай.
-
Лукашэнка запатрабаваў ад міністра абароны вызначыць умацаваныя раёны, якія будуць занятыя на працягу сутак
-
Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну
-
У Ізраілі, імаверна, затрымалі былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай
Каментары
И вообще хорошо и логически подумайте,как она смогла легко войти в доверие к Пал Палычу,что он ее так везде продвигал)