Здарэнні

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

Здарэнне адбылося каля пад’езда дома № 54 на праспекце Газеты «Праўда». Пенсіянерка абышлася спалохам і сінякамі.

Інцыдэнт пацвердзілі і ў ЖКГ Маскоўскага раёна. Да камунальшчыкаў пацярпелая прэтэнзій не мае, а тыя ў сваю чаргу выбачыліся.

Адразу пасля здарэння на месца выязджалі прадстаўнікі «Мінскводаканала», ЖЭУ, «Рэмаўтадара» і нават міліцыя, пішуць Мінск-Навіны.

Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны прасядання грунту. Адна з версій — прарыў знешніх сетак ліўнёвай каналізацыі. Дарэчы, капітальны рамонт дома праводзілі ў 2022 годзе. Тады будаўнікі замянілі сістэмы халоднага і гарачага водазабеспячэння, бытавую і ліўнёвую каналізацыі з выпускам да першых калодзежаў, а таксама трубаправоды сістэмы ўнутраных вадастокаў з пракладкай з полівінілхларыдных труб для напорнай каналізацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх19

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць