Напярэдадні Дня юрыста ў Мінску адкрылі будынак Апеляцыйнага эканамічнага суда, паведамляе sb.by. Ён размясціўся на вуліцы Мяснікова, 5.

На трох паверхах размясцілі восем залаў судовых пасяджэнняў, памяшканне для прэзідыума, кабінеты для кіраўніцтва і супрацоўнікаў. А вось апошні ўзровень выдзелілі для Дэпартамента архіваў і справаводства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэдакцыі часопіса «Архівы і справаводства».
Будынак прыстасаваны для безбар'ернага асяроддзя і абсталяваны сучаснымі інжынернымі сістэмамі, ён удачна падзелены на зоны для наведвальнікаў і супрацоўнікаў. Ва ўсіх залах судовых пасяджэнняў ёсць сістэмы аўдыё- і відэафіксацыі.
Апеляцыйны эканамічны суд запрацуе з 1 студзеня 2026 года. То бок з даты ўступлення ў сілу Кодэкса грамадзянскага судапрацэсу.
Пачатак новаму суду паклаў указ Аляксандра Лукашэнкі. Дакументам было прадугледжана стварэнне трохузроўневай сістэмы эканамічных судоў.

Дзейнасць судоў першай і апеляцыйнай інстанцый падзеляць. Гэта стане важным крокам у павышэнні эфектыўнасці ажыццяўлення правасуддзя ў эканамічных справах.
Працоўныя месцы ў ім атрымаюць 27 суддзяў, уключна са старшынём і яго намеснікамі. Штат фармуюць за кошт колькасці суддзяў і работнікаў апаратаў іншых судоў.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары