Грамадства33

Некаторыя банкаматы ў Беларусі не прымаюць 100‑рублёвыя купюры. У чым праблема?

У Беларусі некаторыя банкаматы часова перасталі прымаць 100‑рублёвыя банкноты новага ўзору 2022 года. Праблему заўважылі карыстальнікі сацсетак, адзін з кліентаў Альфа-Банка нават апублікаваў фота паведамлення банкамата: «Часова не прымаюцца купюры наміналам 100 BYN узору 2022 года», заўважыў Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Па стане на сёння ў абарачэнні знаходзяцца два ўзоры 100‑рублёвых банкнот — 2009 года (выпушчаныя ў 2016 годзе) і 2022 года. Дызайн у іх падобны, але новыя банкноты маюць адрозненні: адсутнічае подпіс старшыні праўлення Нацбанка, а таксама іншыя элементы абароны ад падробкі. Абодва ўзоры з’яўляюцца законным сродкам аплаты.

Посмотреть в Threads

Праблемы з новымі 100‑рублёвымі банкнотамі ўзнікаюць не толькі ў кліентаў Альфа-Банка, але і ў іншых банках, а таксама пры аплаце ў тэрміналах аўтазаправачных станцый (напрыклад, сеткі А100) і ў тэрміналах мабільных аператараў.

У прэс-службе Альфа-Банка патлумачылі прычыну: некаторыя банкаматы заходняй вытворчасці не падтрымліваюць новыя банкноты, бо вытворцы пакінулі Беларусь і больш не абслугоўваюць абсталяванне. Таму банкам цяжка настроіць валідатары на новы ўзор.

Усе новыя прыстасаванні, аднак, ужо прымаюць новыя банкноты, і старыя банкаматы паступова будуць выводзіцца з выкарыстання, але гэта патрабуе часу. Такая праблема раней узнікала і ў іншых банках, напрыклад, Белінвестбанку, дзе гэта тлумачылі абмежаваным абслугоўваннем банкаматаў амерыканскай кампаніі Diebold Nixdorf з функцыяй cash-recycling.

Вырашыць пытанне ў поўнай меры ва умовах санкцый Захаду пакуль не ўдалося, таму банкі проста паступова замяняюць «праблемныя» апараты па меры іх зносу.

Каментары3

  • Ёсік
    08.12.2025
    Толькі заўважыў? Старыя банкаматы Беларусбанка ад пачатку з'яўленьня гэтых купюр паведамлялі, што не прымаюць. Зараз з'явіліся банкаматы новага выгляду, усе соткі 2022г. прымаюць. Хлопча не зьвяртаў увагі раней, якія купюры засоўвае, для яго навіна.
  • Смех держава
    08.12.2025
    Не дворе 2025 , у них купюры нового образца. Скажите правду , что не хотите обновлять ПО или купюроприемники. Но ничего клиенты Альфа банка могут потерпеть.
  • Экспэртка-банкаматыня
    08.12.2025
    Ёсік, вы навін не чытаеце? Аб'явілі ж Кос з Каяй, што даюць ім 30 міл'ёнаў - вось яны і пабеглі спраўджваць тыя банкаматы, як будуць улазіць іхныя стосы туды. Дзіўна яшчэ, што артыкул не назвалі "Некаторыя банкаматы ў Беларусі не прымаюць 500-еўравыя купюры"!

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць39

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне7

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА1

Прынц Гары заявіў, што вярнуўся б у войска, каб змагацца з Расіяй2

Прэм'ер Аўстраліі падчас пасяджэння з Пуціным запатрабаваў ад яго неадкладна спыніць «сваю вайну»

Беларускі добраахвотнік дэбютуе ў прафесійным боксе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць39

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць