Грамадства1313

Ціханоўская сустрэлася ў Бруселі з Каяй Калас

Падчас візіту ў Брусель Святлана Ціханоўская сустрэлася з вярхоўнай прадстаўніцай Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас, паведамляе прэс-служба беларускай дэмакратычнай лідаркі.

Кая Калас і Святлана Ціханоўская. Фота прэс-службы Ціханоўскай

Ключавымі пытаннямі размоў стала сітуацыя ў Беларусі, міжнародныя намаганні па вызваленні палітвязняў, роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і магчымыя перспектывы будучых перамоў па Украіне.

Асобная ўвага была нададзена пытанню вызвалення палітвязняў і камунікацыі з амерыканскім бокам у межах гуманітарнага трэку. 

Падчас сустрэчы Кая Калас падкрэсліла:

«Еўрапейскі Саюз выразна адрознівае беларускі народ і рэжым Лукашэнкі, а палітыка ЕС застаецца двухбаковай: ізаляцыя рэжыму і падтрымка беларускага грамадства».

Святлана Ціханоўская падзякавала Каі Калас і Еўрапейскаму Саюзу і адзначыла — будучыня еўрапейскай бяспекі непасрэдна залежыць ад таго, ці застанецца Беларусь незалежнай і дэмакратычнай:

«У інтарэсах Еўрасаюза — каб Беларусь была свабоднай, суверэннай і прадказальнай дзяржавай. У інтарэсах беларусаў — каб у выніку любых перамоў Беларусь не засталася пад кантролем Расіі на гады».

Каментары13

  • Прывід Магерыні
    09.12.2025
    Як яна закахана цягне Каю да грудзёў пад камерай, а тая адбрыківаецца яшчэ!
  • Аматар сустрэч
    09.12.2025
    Ціханоўская таксама сустракалася з Маскам і Магерыні, вы пра гэта пісалі.
  • Топ
    09.12.2025
    Еееее, чарговая фотка!

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць