Нерухомасць11

У мінскім квартале Depo ў адным з дамоў самая маленькая кватэра будзе плошчай 93 метры

У мінскім квартале Depo адкрылі ранні доступ да часткі кватэр у новым доме групы Nobili. Дом абяцаюць здаць у пачатку 2028 года.

А-100 Дэвелопмент 

Яго асаблівасць — кватэры з павялічанымі плошчамі. Так, мінімальная плошча кватэры ў доме Nobili 4 складае 93,12 кв. м. Усяго ў доме 21 кватэра. Цэны тых з іх, што знаходзяцца ў доступе, пачынаюцца з $3951 за квадратны метр, піша Office Life.

Nobili 4 стане апошнім у серыі дамоў з закругленым фасадам і радыуснымі вітражнымі вокнамі. Дзякуючы таму, што ў доме няма маленькіх кватэр, даступныя планіроўкі ўключаюць паўнавартасныя 2—4 спальні і прасторную кухню-гасцёўню. А на шостым паверсе размясціліся два двухузроўневыя пентхаусы плошчай 220 кв. м з вышынёй столяў да 3,35 метра, а таксама вітражом у зоне гасцінай-кухні.

Забудоўшчык «А-100 Дэвелопмент» плануе завяршыць праект Depo да 2029 года. У гэтым годзе на працягу некалькіх месяцаў у гэтым квартале прадаваліся самыя дарагія кватэры ў Мінску.

Каментары1

  • Барадзед
    09.12.2025
    Минские буржуа, где же вы? Тут для вас построили.

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну20

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць