Здароўе77

Донар з анкагеннай мутацыяй стаў бацькам амаль 200 дзяцей у Еўропе — некаторыя ўжо памерлі ад раку

Донар спермы, які пачаў здаваць сперму ў Даніі ў 2005 годзе, стаў біялагічным бацькам як мінімум 197 дзяцей у 14 краінах Еўропы, выявіла маштабнае журналісцкае расследаванне, праведзенае 14 еўрапейскімі медыякампаніямі. 

Фота: Getty Images

Еўрапейскі банк спермы ў Даніі, які прадаў сперму, заявіў, што выказвае пацярпелым сем'ям «глыбокае спачуванне». 

У гэтага донара выяўлена мутацыя ў гене TP53, якая значна павышае рызыку развіцця раку. Дзеці, народжаныя ад сперматазоідаў з мутацыяй, атрымліваюць сіндром Лі-Фраўмені, які дае да 90% рызыкі анкалагічнага захворвання на працягу жыцця, часцей за ўсё ў маленстве.

Сам донар застаецца здаровым, бо небяспечная мутацыя прысутнічае не ва ўсім ягоным арганізме, а толькі прыкладна ў 20% яго сперматазоідаў. Аднак дзесяці дзецям, народжаным ад гэтага донара, ужо пастаўлены дыягназ «рак», і некаторыя з іх памерлі ў вельмі раннім узросце.

Еўрапейскі банк спермы ў Даніі заявіў, што мутацыя такога роду не выяўляецца стандартнымі скрынінгамі, і донар быў неадкладна заблакаваны, як толькі праблема высветлілася.

За 17 гадоў яго сперму выкарысталі 67 клінік.

У ходзе расследавання таксама выявілася, што ў некаторых краінах былі парушаныя нацыянальныя нормы колькасці дзяцей ад аднаго донара. Напрыклад, у Бельгіі, дзе ліміт складае шэсць сем'яў, гэты донар стаў бацькам 53 дзяцей у 38 жанчын. Эксперты адзначаюць, што міжнароднага закона, які б рэгуляваў колькасць нашчадкаў ад аднаго донара, не існуе.

Каментары7

  • question
    10.12.2025
    а гэта выпадкова не эйякулят Дурава ?
  • Gjvegn
    10.12.2025
    Жесть.
    Природой так решено и заложено, что некоторым нельзя заводить детей, тупиковая ветвь, иначе беда.
    Но люди решили, что могут перехитрить природу. Бедные дети ни за что терпели страшную боль, видите ли потому, что бездетным захотелось дитя себе, потешиться. И сами от горя тоже, небось, потерпели, но их то не так жаль, как невинно призванных в этот мир детей!
  • тунеядзец 15-ці гадовай вытрымкі
    10.12.2025
    1. Існуюць дзве клетачныя лініі:

    гермінальная

    саматычная.

    Ген TP53 адказны за пратэін р53, які з'яўляецца тумар (пухліна) супрэсарам. Ён адказвае за арышт (затрымку) клетачнага цыклу пры пашкоджанні ДНК. Існуюць два варыянты:

    клетка паспявае адрамантаваць ДНК

    клетка накіроўваецца на апаптоз (праграмуемую смерць).

    Адсутнасць, альбо недахоп, альбо нефункцыянальнасць р53 прыводзіць да некантраляванага дзялення клеткі - раку.

    Калі ген TP53 мутуе у клетцы саматычнай лініі, то ракавай можа стаць любая клетка-патомак муціраваўшай, але гэта будуць саматычныя (цялесныя) клеткі.

    Калі ген TP53 мутуе у клетцы гермінальнай лініі, то ракавай можа стаць любая клетка індывіда, зачатага ад мутантнай гаметы (сперматазоіда альбо яйкаклеткі), бо зігота (аплодненая яйкаклетка) тоціпатэнтная (параджае усе клеткі новага арганізма).

    https://en.wikipedia.org/wiki/Li%E2%80%93Fraumeni_syndrome

    Ведаць пра мутацыю у сваёй гермінальнай лініі донар не мог.

    А астатняе неблага выкладзена у Бібліі. Задоўга да Грэгара Мендэля, людзі выпакутавалі спіс бяды блізкароднасных бракаў. Але...money

    2. "Наша Ніва" не можа дазволіць сабе перакласці артыкул цалкам, а варта зазірнуць і ў арыгінал

    https://www.bbc.com/news/articles/ckgmy90z991o

    He told the BBC: "We have to import from big international sperm banks who are also selling it to other countries, because that's how they make their

    money,

    and that is where the problem begins, because there's no international law about how often you can use the sperm."

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў44

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску з ЗША з пратэрмінаваным пашпартам адвялі на мяжы ў падвал і праверылі тэлефон. Беларускіх памежнікаў яна параўнала з анёламі20

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Як можа змяніцца знешняя палітыка ЗША, калі дэмакраты перамогуць на выбарах у Кангрэс. Чатыры магчымыя сцэнарыі8

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў44

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць