Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў
Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны і Служба бяспекі Украіны выкрылі маштабную карупцыйную схему ў абаронным сектары, у выніку якой было раскрадзена больш за 102 мільёны грыўняў (каля $2,42 млн), прызначаных для патрэб Узброеных сіл.

Як паведамілі НАБУ і СБУ, грошы былі выкрадзеныя падчас закупкі дынамічнай абароны для танкаў УСУ. Схема дзейнічала на дзяржаўным прадпрыемстве ў Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцях.
Следства выявіла, што ў красавіку 2022 года дзяржаўны завод уклаў з Мінабароны кантракт на тэрміновую закупку бранявых комплексаў. Аднак былы кіраўнік прадпрыемства, яго камерцыйны дырэктар і ўладальнік прыватнай фірмы-выканаўцы арганізавалі схему набыцця дэталяў завышанымі ўтрая цэнамі. Атрыманая «маржа» выводзілася ў цень праз сетку падстаўных кампаній. У выніку было раскрадзена больш за 102 мільёны грыўняў (каля $2,42 млн), прызначаных для патрэб УСУ.
Падазрэнні ў прысваенні маёмасці, адмыванні грошай і службовых фальсіфікацыях абвешчаныя тром арганізатарам злачынства. Пры гэтым экс-кіраўнік абароннага завода ўжо знаходзіцца пад вартай у рамках іншага расследавання паводле факту вытворчасці бракаваных мінамётных набояў.
-
У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах
-
Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў
-
Зяленскі заявіў, што Пуцін загадаў вайскоўцам адмовіцца ад правілаў вядзення вайны падчас абстрэлаў Украіны
Каментары