За тры месяцы машыну Змітра (імя змененае) псавалі пяць разоў. Спачатку драпалі, потым аблівалі белай вадкасцю. Мужчына жыве ва Уроцлаве, ягоны аўтамабіль — на беларускіх нумарах. Ён звяртаўся ў паліцыю, але заяву ў яго не прынялі, піша «Мост».

Па словах Змітра, раней ён некалькі гадоў жыў у Варшаве і іншых гарадах Еўропы і з падобнымі інцыдэнтамі не сутыкаўся.
— Не ведаю, чаму ва Уроцлаве псуюць маю машыну. Можа, праз беларускія нумары, а можа, праз надпісы ў салоне ў падтрымку Украіны, — кажа ён.
Першыя выпадкі здарыліся ў кастрычніку: на дзвярах аўтамабіля з'явіліся глыбокія драпіны. Праз занятасць мужчына не змог адразу прыехаць у паліцэйскі ўчастак, каб падаць заяву. Звярнуўся толькі ў суседнюю краму, каб праверыць камеры назірання.
Праз два тыдні машыну аблілі белай фарбай. Як кажа Зміцер, вадкасці было некалькі літраў, і адмыць усё ўдалося з цяжкасцю.
Апошні інцыдэнт адбыўся 10 снежня: аўтамабіль зноў аблілі белай вадкасцю.
Зміцер мяркуе, што на гэты раз быў клей ці ёгурт.
— Добра, хоць вокны не разбілі і колы не прабілі. Мне патрэбная была машына, і я паехаў адразу на мыйку, толькі пасля ў паліцыю. Але заяву ў мяне не прынялі, бо няма доказаў — толькі фота.
Беларус падкрэслівае, што яго аўтамабіль заўсёды прыпаркаваны згодна з правіламі дарожнага руху і не перашкаджае ні праезду, ні пешаходам.
— Гэта непрыемна, і я не разумею, чаму людзі так робяць. Відаць, што мэтанакіравана. І самае цікавае, што я ні з кім не лаюся, і ворагаў у мяне няма ў Польшчы. Многія знаёмыя палякі мяне падтрымліваюць, нават прапануюць гараж. Цяпер буду думаць, як вырашаць праблему з паркінгам. Але картку ў падтрымку Украіны прыбіраць не збіраюся, — кажа Зміцер.
Каментары
У ліберальнай Швецыі забіваюць
У сацыяльнай Бельгіі рабуюць
У Брытаніі і рабуюць, і гвалтуюць
Розніца ў разы з Польшчай па нападах на людзей
Але ў Польшчы страшней за ўсіх, бо ёсць невялікая колькасць асацыяльных агрэсіўных дурняў, які і ў РБ. І верагодна, падазроны мае асабістую нянавісць да сабжа, проста той не заўважыў.
Вось чаму апасля адкрыцця мяжы пра-расійскі мост стаў штодня ўкідываць на вентылятар антыпольскія наратывы, гэта цікавае пытанечка.