Ратавальнікі паведамілі пра ліквідацыю пажару ў касцёле ў аграгарадку Сапоцкін Гродзенскай вобласці. Пацярпелых няма.

Агнём пашкоджаны дах і латы па ўсёй плошчы будынка. Задымлены сцены, столь і ўнутранае ўбранне касцёла.
Пацярпелых няма.
На месцы здарэння працавалі 16 адзінак тэхнікі МНС.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія — парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
Раніцай 14 снежня ў аграгарадку Сапоцкін Гродзенскага раёна адбыўся пажар у будынку касцёла. Як кажуць відавочцы, узгаранне пачалося каля 7‑й гадзіны раніцы.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары