Вайна22

Зяленскі: Украіна ні дэ-факта, ні дэ-юрэ не прызнае Данбас расійскім

«Вы ведаеце, што гэта адно з ключавых пытанняў. Пакуль што ў нас няма кансэнсусу», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не будзе прызнаваць Данбас расійскім ні дэ-факта, ні дэ-юрэ. Пра гэта ён заявіў падчас размовы з украінскімі СМІ, піша «Украінская праўда».

«Што да пазіцыі расіян, пакуль яна не змянілася. Вы ведаеце, што яны хочуць наш Данбас. Наша пазіцыя практычная, рэальная, справядлівая — мы на ёй стаім, і мы не хочам аддаваць наш Данбас. Амерыканцы хочуць знайсці кампраміс, яны прапануюць свабодную эканамічную зону. Я яшчэ раз падкрэсліваю: вольная эканамічная зона — гэта не азначае, што яна будзе пад кіраваннем Расійскай Федэрацыі».

Зяленскі падкрэсліў, што пытанне тэрыторый абмяркоўваецца, аднак Украіна не будзе прызнаваць часова акупаваную частку Данбасу расійскай.

«Ні дэ-юрэ, ні дэ-факта мы не будзем прызнаваць Данбас расійскім — тую яго частку, якая часова акупаваная. Але пры гэтым мы будзем абмяркоўваць пытанне тэрыторый. Вы ведаеце, што гэта адно з ключавых пытанняў. Пакуль што ў нас няма кансэнсусу».

Каментары2

  • Спадар
    16.12.2025
    СЛАВА УКРАІНЕ!!!
  • Žvir
    16.12.2025
    OK, pra Danbas jasna, a što pra akupavanyja Luhanščynu, Chiersonščynu, Žaparožskuju vobłaść, Charkaŭščynu?.. Treba razumieć, tam kansensus jość ? Inakš čamu Zialenski kaža tolki pra Danbas ?

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей10

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей10

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць