Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек
Выступаючы на Усебеларускім народным сходзе ў чацвер, Лукашэнка згадаў блогера Рамана Пратасевіча з-за якога пасадзілі самалёт Афіны — Вільня 23 мая 2021 года, пасля чаго былі ўведзеныя санкцыі.

«Мы ўжо за пяць гадоў крыху навучыліся жыць ва ўмовах санкцый, якія супраць нас увялі. Я вам нагадаў пра той самалёт. Памятаеце, калі казалі: «Вось Рамана Пратасевіча схапілі, арыштавалі, пасадзілі самалёт, каб яго арыштаваць». Я што толькі ні рабіў, каб ім растлумачыць: «Хлопцы, самалёт ляцеў у Вільню, ён ужо быў над Вільняй. Дык саджайце яго ў Вільні». Была пагроза выбуху. Навошта вы развярнуліся з Вільні, заляцелі з поўдня і пачалі саджаць гэты самалёт у Беларусі? Ваенныя дакладваюць: «Ён наш чалавек, сядзіць там», — сказаў учора Лукашэнка.
«Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек. Але супраць нас увялі санкцыі. А мне дакладваюць. Кажу: «Госпадзі, што ж рабіць? Нам жа не трэба, каб ён у Мінску садзіўся. Трэба ў Вільню». Ваенным кажу: «Падымайце ўсе інструкцыі і дзейнічайце строга паводле інструкцый».
Лукашэнка ўчора пераказаў нібыта размову за 23 мая 2021 года:
«Хрэнін кажа: «Трэба знішчальнік падымаць, суправаджаць, раптам што здарыцца?» Кажу: «Падымай. Трэба два? Два, тры, пяць падымайце, але каб усё было паводле інструкцый». Суправаджалі, у хвасце — гэта ж матэрыялы аб’ектыўнага кантролю. Пасадзілі ў Мінску, усё зрабілі. А потым Церцелю кажу: «Арыштоўвай яго як ворага народа».
Вось аперацыя, у чым быў сэнс. Увялі санкцыі. Дык вы цяпер папрасіце прабачэння і скасоўвайце іх. Не таму, што там быў наш чалавек у самалёце, якога нам давялося арыштаваць, а таму, што вы не мелі рацыю. Мы ўсё зрабілі паводле інструкцый. А вось якая была ваша задума? Мы дагэтуль не ведаем», — дадаў Лукашэнка.
Упершыню пра тое, што Пратасевіч — «наш чалавек» і «даўні чалавек беларускай разведкі», палітык заявіў 31 кастрычніка.
«Доўга расказваць не буду. Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай разведкі. Нам трэба было яго затрымліваць? А вось пытанне, чаму яны [рэйсам Ryanair] у Вільню ляцелі, там не селі, а развярнуліся і ў Мінск прыляцелі, селі пасля званка, што ў іх на борце там нейкая выбухоўка… Ну садзіцеся, вы ў Вільню ляцелі, над Вільняй былі — садзіцеся. Развярнуліся, прыляцелі ў Мінск. Селі ў Мінску. Я кажу: «Ну што, праводзьце аперацыю, ён жа пад прыкрыццём працаваў гэтых збеглых. Праводзьце аперацыю як належыць», — заявіў ён.
«Прыйшлося нам аперацыю праводзіць па яго затрыманні. Хаця нам не трэба было яго затрымліваць. Ён прыехаў у Грэцыю, яго туды выклікалі, ён давёў разведчыкам усё, што нас цікавіла, атрымаў заданне і ляцеў назад. Туды, дзе працаваў, праз Вільню. Нас абвінавацілі ў тым, што мы затрымалі апазіцыянера. А ён не наш апазіцыянер. Мы не затрымлівалі апазіцыянера. Вось увялі санкцыі», — сказаў Лукашэнка 31 кастрычніка, выступаючы ў Лепельскім раёне.
У сераду, 17 снежня, стала вядома, што Пратасевіча ўзялі на СТБ.
Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ
Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА
Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні
Ці вераць людзі, што Пратасевіч — агент разведкі? Вось рэакцыі ў сацсетках
Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык
Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі
Каментары
Тэрміналогія сталінскіх часоў .
А дзяржава гэта я !