Свет22

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне пра помсту». ЗША нанеслі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі

Вайскоўцы ЗША ў пятніцу нанеслі ўдары па дзясятках аб'ектаў «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі ў адказ на напад баевікоў на сірыйска-амерыканскі патруль у Пальміры на мінулым тыдні, у выніку якога загінулі трое амерыканцаў, пiша Бі-бі-сі.

Ілюстрацыйнае фота: Sevket Akca/Anadolu via Getty Images

Міністр абароны ЗША Піт Хегсет напісаў у X , што ўдары ў рамках аперацыі «Удар ястраба» (Hawkeye strike) наносіліся па «баявіках, інфраструктуры і зброевых аб'ектах» «Ісламскай дзяржавы». «Гэта не пачатак вайны — гэта аб'ява аб помсце. Сёння мы палявалі на нашых ворагаў і забівалі іх. Шмат. І мы працягнем», — дадаў Хегсет.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social назваў аперацыю «вельмі сур'ёзным ударам адплаты».

10 лістапада Трамп прыняў у Белым доме часовага прэзідэнта Сірыі Ахмеда аш-Шараа. Пасля сустрэчы Сірыя далучылася да міжнароднай кааліцыі з 88 краін для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай».

Як напісаў Трамп, у Сірыі ёсць шанец на светлую будучыню, «калі ІД атрымаецца выкараніць», а цяперашні кіраўнік Сірыі, паводле яго слоў, рупліва працуе над тым, каб вярнуць краіне «веліч».

У апошнія месяцы кааліцыя, якую ўзначальвае ЗША, праводзіла ў Сірыі авіяўдары і наземныя аперацыі супраць падазраваных у сувязях з «Ісламскай дзяржавай» — часта з удзелам сірыйскіх сіл бяспекі. У мінулым месяцы Сірыя ў рамках агульнанацыянальнай кампаніі арыштавала больш за 70 чалавек, абвінавачаных у сувязях з ІД.

Напад у Пальміры

Двое вайскоўцаў арміі ЗША і грамадзянскі перакладчык былі забітыя ў суботу 13 снежня ў сірыйскай Пальміры ў выніку нападу на сумесны канвой амерыканскіх і сірыйскіх войскаў. Нападніка застрэлілі, Міністэрства ўнутраных спраў Сірыі ахарактарызавала яго як члена сірыйскіх сіл бяспекі, западозранага ў сімпатыях да «Ісламскай дзяржавы».

Напад стаў першым падобным інцыдэнтам пасля звяржэння ранейшага сірыйскага прэзідэнта Башара Асада ў снежні мінулага года.

Пасля падзення рэжыму Асада новыя ўлады Сірыі дагэтуль кантралююць не ўсю краіну.

Напад на амерыканскі персанал якраз і адбыўся ў раёне, непадкантрольным сірыйскаму ўраду.

Падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну Трамп не раз крытыкаваў амерыканскую прысутнасць у Сірыі. У 2018 годзе ён аб'явіў аб перамозе над ІД і распарадзіўся вывесці амерыканскія войскі.

Зараз у Сірыі па-ранейшаму застаецца каля 1 000 амерыканскіх вайскоўцаў. Амерыканскія сілы дыслакаваныя на паўночным усходзе Сірыі, кантраляваным курдскімі фармаваннямі, а таксама на базе Эт-Танф у Хомсе на паўднёвым усходзе Сірыі паблізу мяжы з Іарданіяй і Іракам.

У апошнія месяцы кааліцыя, якую ўзначальвае ЗША, праводзіла ў Сірыі авіяўдары і наземныя аперацыі супраць падазраваных у сувязях з «Ісламскай дзяржавай» — часта з удзелам сірыйскіх сіл бяспекі. У мінулым месяцы Сірыя ў рамках агульнанацыянальнай кампаніі арыштавала больш за 70 чалавек, абвінавачаных у сувязях з ІД.

Каментары2

  • 12345
    20.12.2025
    А ціне напамінае ўсяго гэтага 22 сакавіка 1943 года, а потым дзівяцца падзеям 11 верасня 2001 года.
  • ого
    20.12.2025
    у амерыканцаў таксама ёсць бомбы з убудаваным штабам ІГІЛ.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Лукашэнка загадаў забараніць паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

Каб даць рады паліўным праблемам, Расія пачала закупляць бензін у азіяцкіх краін1

З'явілася ВІДЭА з месца трапляння дрона ў беларускі аўтобус6

Міністр абароны Украіны: Найбліжэйшым часам Крым ператворыцца ў востраў1

Лукашэнка сёння займаецца праблемай узбуйнення Дрыбінскага раёна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Лукашэнка загадаў забараніць паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць