Спорт

Сяргей Крывец стаў чэмпіёнам Польшчы па футболе

Ягоны «Лех» упершыню з 1993 года заваяваў залатыя медалі чэмпіяната. І важкі ўнёсак у гэту перамогу зрабіў беларускі футбаліст.

15 мая вызначыўся чэмпіён Польшчы па футболе ў экстралізе. Познанскі «Лех», за які выступае беларус Сяргей Крывец, у апошнім туры выйграў дома ў «Заглембе» з лікам 2:0 і ўпершыню з 1993 года заваяваў залатыя медалі.

Сяргей паўдзельнічаў у другім голе клуба, які завяршыўся трапным стрэлам найлепшага бамбардзіра гэтага чэмпіяната Роберта Левандоўскага (18 мячоў). Дарэчы, летам Левандоўскі сыходзіць у дортмундскую «Барусію».

Галоўны апанент «Леха» кракаўская «Вісла» згуляла дома ўнічыю з «Одрай» - 1:1.

Такім чынам у «Леха» – 65, у «Віслы» – 62.

«Лех» стаў шасціразовым чэмпіёнам Польшчы (1983, 1984, 1990, 1992, 1993, 2010).

Летась клуб фінішаваў трэцім.

Заваяванню залатых медалёў паспрыяў пераход у клуб і найлепшага футбаліста Беларусі 2009 года. Сяргей Крывец перайшоў з БАТЭ у снежні. Прычым тады «Лех» пасля 17 тураў займаў 4-ты радок і адставаў ад кракаўскай «Віслы» на восем пунктаў!

Сяргей згуляў 13 матчаў, забіў тры мячы.

Прычым трэці ягоны мяч стаў сапраўдным залатым. У мінулым туры менавіта гол Сяргея на 2-й дададзенай хвіліне вывеў «Лех» на першае месца.

***

Таксама сёння Дзяніс Коўба выйграў чэмпіянат Чэхіі ў складзе "Спарты". У сезоне 2009-2010 ён правёў восем матчаў за клуб.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму15

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

Памёр Анатоль Тарас7

Ватавае мора, адна з пярлін еўрапейскай прыроды, апынулася пад пагрозай1

Буйныя самы ў беларускіх рэках сустракаюцца ўсё часцей. Што гэтаму спрыяе?2

Амбасада Польшчы ў Беларусі спыніць прыём заяў на Карту паляка12

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму15

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць