Культура

Людміла Рублеўская напісала кнігу падарожных эсэ

Выдавецтва «Беларусь» у канцы 2025 году выпусціла з друку нон-фікшн кнігу пісьменніцы Людмілы Рублеўскай «Пісьменніцкія вандроўкі». Навінка — зборнік падарожных эсэ і разам з тым можа служыць даведнікам у вандроўках па Беларусі, паведамляе bellit.info

«Гатычны млын у Пагосце, дарога, брукаваная трылінкай, сядзіба вупыроў-Валадковічаў, якія спалі ўдзень, а працавалі ўночы, егіпецкая піраміда на Уздзенскіх могілках і мамант на вяршыні Юравіцкай гары, маўрытанскі стыль палаца Козел-Паклеўскіх у Чырвоным Беразе і каменныя крыжы ў Межава.

Разам з аўтаркай і ейнай сямейнай камандай чытачы адправяцца не толькі да магутных замкаў і прыгожых палацаў, але і да старых сядзіб і храмаў, ад якіх часам засталіся толькі дзве аб’едзеныя ветрам сцяны, прабяруцца праз калючае кустоўе да падмуркаў, што калісьці належалі велічным будынкам», — расказваюць пра кнігу ў сацсетках «Акадэмкнігі», дзе можна купіць навінку.

Таксама кнігу можна замовіць анлайн.

У Мінску прайшло ўжо дзве прэзентацыі гэтага выдання, адна з якіх — у кінатэатры

«Ну вось, вандравалі мы, вандравалі па роднай Беларусі, і вынік: выйшлі мае «Пісьменніцкія вандроўкі»! Расповед пра нашы сямейныя падарожжы і пра беларускую гісторыю. Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да з’яўлення такога шыкоўнага выдання! Выдатны дызайн, шмат фота, шмат сюжэтаў. Спадзяюся, пачытаеце, і кудысь захочацца з’ездзіць», — падзялілася колькі тыдняў таму навіной пра выхад кнігі Людміла Рублеўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць