Грамадства55

Балгарыя абвергла інфармацыю пра запрашэнне праўладнага Беларускага саюза журналістаў на форум у Сафію па антыфэйках 

Некалькі тыдняў таму праўладныя СМІ пахваліліся тым, што прадстаўнікоў прадзяржаўнага БСЖ запрасілі на форум «Штучны інтэлект і барацьба з фэйкавымі навінамі» ў Сафію.

15 студзеня намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка накіраваў ліст паслу Балгарыі ў Польшчы Маргарыце Ганевай, паведамляючы пра магчымы ўдзел структуры, афіліяванай з рэжымам Лукашэнкі, у антыфэйкавым форуме ў Сафіі. Гэтае паведамленне стала падставай для праверкі.

Затым МЗС Балгарыі звярнулася да Саюза балгарскіх журналістаў (СБЖ). Старшыня СБЖ Сняжана Тодарава заявіла, што ніякага запрашэння прадстаўнікам БСЖ не высылалася, а іх заява пра ўдзел з’яўляецца фэйкам.

Арганізатар форуму, журналіст Георгі Гоцаў, таксама адзначыў, што не валодаў звесткамі пра нібыта запрошаных прапагандыстаў, падкрэсліўшы адкрыты характар мерапрыемства.

Такім чынам, фэйкавае «запрашэнне» праўладнага Беларускага саюза журналістаў было цалкам анулявана балгарскімі журналісцкімі структурамі і арганізатарамі.

Каментары5

  • Ярмо Чамаданава
    28.01.2026
    Не шмагла
  • Ёсік
    28.01.2026
    І тутака аба.раліся. Наколькі ж вы агідныя, што ніхто з вамі не жадае мець спраў, нават Ын адмаўляецца ад сустрэчы з пажыцьцёва-прызначаным.
  • Акабчык Тлумачыць
    28.01.2026
    Форум па антыфэйках - абмеркаваньне спосабаў цэнзуры, што праўладных хаўрус, што фармальна антыўладны, «журналістаў», абодва бюджэтныя (другі экзабюджэтны), на падобным мерапрыемстве па перашкодзе вольнаму распаўсюду інфармацыі дамесныя

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?10

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць