Грамадства55

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць

Ізраільская авіякампанія Arkia, якая заяўляла пра аднаўленне прамых рэйсаў паміж Мінскам і Тэль-Авівам пасля дзевяцігадовага перапынку, фактычна адмовілася ад палётаў і спыніла продаж квіткоў. Пры гэтым на маршруце ўжо пачаў працаваць іншы перавозчык, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае

У пачатку снежня паведамлялася, што Arkia плануе выконваць рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў па панядзелках і пятніцах з 2 лютага да 27 сакавіка 2026 года. Квіткі тады прадаваліся па цане ад 244 даляраў у адзін бок, хоць у раскладзе Нацыянальнага аэрапорта Мінск гэтыя рэйсы яшчэ не былі пазначаныя.

Аднак першы запланаваны палёт, які мусіў адбыцца 2 лютага, на анлайн-табло мінскага аэрапорта так і не з’явіўся. Хоць пазней рэйсы Arkia былі ўнесеныя ў сезонны расклад (з 6 лютага, таксама па панядзелках і пятніцах), на сайце самой авіякампаніі кірунак на Мінск больш недаступны для браніравання. Сістэма не знаходзіць ніводнага квітка і прапануе змяніць даты або напрамак.

Arkia ўжо мела досвед палётаў у Беларусь — з вясны 2016 да восені 2017 года. Раней рэйсы ў Тэль-Авіў выконвала і «Белавія»: спачатку ў 1990-х, а затым з 2008 года да лютага 2022-га, з перапынкам падчас пандэміі. 8 студзеня 2026 года «Белавія» зноў аднавіла палёты ў Ізраіль, у той час як аднаўленне рэйсаў Arkia, як высветлілася, засталося толькі заявай.

Каментары5

  • Парванае дно лукабота
    02.02.2026
    пытанне да тых хто газуе за ізаляцыю , аблогу Беларусі , газуе за ізаляцыю толькі твой лука, ці ты думаеш ён дзеля забавы шары пасылае на Літву і Польшчу?
  • гэта навіна добрая ці дрэнная дзеля нас, нашай краіны ?
    02.02.2026
    Парванае дно лукабота , " газуе за ізаляцыю толькі твой лука,"

    сівы міт маскоўскай імперыі, ты калі на мяжы быў апошні раз ? так ты не адказаў на мае пытанне - гэта навіна добрая ці дрэнная дзеля нас, нашай краіны ?


    "Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць"
  • прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць і суверэнітэт
    02.02.2026
    пытанне да тых хто газуе за ізаляцыю , аблогу Беларусі , +1. дзеля нас літвінаў-беларусаў прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць і суверэнітэт. І любыя падыходы павінны сыходзіць менавіта з гэтага . Вы з гэтым падыходам- кодам згодны

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі10

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі10

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць