Здарэнні44

Жыхар Гомеля паабяцаў перадаць пасылку на 10 тысяч рублёў, але з’еў з яе ўсе прадукты

Масквічка сабрала дарагую пасылку сыну і яго сям’і ў Віцебск. Поштай адпраўляць не стала, вырашыла перадаць цягніком. Падрабязнасці выданню «Белка» распавялі ў пракуратуры Гомеля.

Уклаўшы ў пасылку гасцінцаў на 10 тысяч беларускіх рублёў, жанчына адправілася на Беларускі вакзал. На пероне яна стала шукаць, хто б перадаў пасылку блізкім. На просьбу аб дапамозе адгукнуўся судзімы 12 разоў за крадзяжы 39‑гадовы гамяльчук.

Жанчына аддала яму сумку са змесцівам, роўным яе двухмесячнаму даходу. Яшчэ і аддзячыла гарэлкай і грашыма.

Праўда, цягнік, на якім ехаў абвінавачаны, нават не заходзіў у Віцебск. Як толькі мужчына прыехаў у Гомель, ён адправіўся ў госці да знаёмай, дзе з чужой сумкі былі вынятыя і з’едзеныя пячонка траскі, чырвоная і чорная ікра, чырвоная рыба ды іншыя далікатэсы, якія бабуля купляла для ўнука.

Тым часам нявестка жанчыны, так і не дачакаўшыся перадачы ў Віцебску, звярнулася ў міліцыю. Злодзея знайшлі.

«Упрыгажэнні для нявесткі, кнігі і адзенне для ўсіх сямейнікаў удалося вярнуць. А вось прадукты на немалую суму страчаныя назаўжды. У чарговы, ужо 13‑ы раз, мужчыну будуць судзіць за крадзеж, учынены паўторна. У гэты момант праз злоўжыванне алкаголем ён знаходзіцца ў ЛПП», — распавялі ў пракуратуры Гомеля.

Каментары4

  • 453543
    09.02.2026
    А вы не здагадалiсь, што тыя макароны i джынсы былi толькi прыкрыццём, былi для маскiроукi? А тое, малое, аб чым нельга было нiкому знаць хавалась дзей та у сярэдзiне пасылкi.
    Далей i глыбей трэба было капаць (жарт).
  • Алкаш,
    09.02.2026
    страна больших возможностей, ептить.
  • S
    09.02.2026
    Цаніліся кім? Азіяцкая локшына адназначна адрозьніваецца ад італійскай, і напэўна ж для чалавека, які звыкся да свайго яна будзе смачней.

    Таксама, калі яна азіятка, яна магла мець праблемы з падборам патрэбнага памеру джынсаў, бо ў іх габарыты іншыя.

    Што тычыцца коштаў, дык дастаўкі бываюць розныя, калі не сьпяшаешся, дык можна зэканоміць.

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма2

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна39

Ёсць просты сакрэт, каб бананы захоўваліся даўжэй4

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў9

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі21

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма2

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць