Грамадства77

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі

Іна Кулей, жонка вядомага беларускага палітыка і грамадскага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча, расказала ў фэйсбуку, які цяпер стан ягонага здароўя пасля праведзенай 25 лістапада мінулага года аперацыі, якую ён перанёс так цяжка, што дактары змагаліся за ягонае жыццё. 

Аляксандр Мілінкевіч. Фота: Наша Ніва

Па словах Іны Кулей, Мілінкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы, дзе яму не так проста, бо ў дадатак да асноўнай хваробы ўвесь час чапляюцца «ўнутрышпітальныя бактэрыі». Таму даводзіцца ляжаць па чарзе ў розных аддзяленнях.

«Але, вялікі дзякуй дактарам, паўсюль прыходзілі спецыялісты фізіятэрапеўты і дапамагалі з рэабілітацыяй. Асабліва дзякуем доктарцы Анастасіі, якая не толькі лячыла Аляксандра, але і проста размаўляла з ім па-беларуску, бо яна наша, з Беларусі. На той час больш гаварыла яна, а Аляксандр толькі слухаў. Сёння і ён гаворыць, пакуль шэптам і, на жаль, мы не ўсё здольныя зразумець», — піша Кулей.

Па яе словах:

«Пакуль муж — ляжачы хворы. Ён спрабуе сесці, але ўтрымаць гэты стан цяжка, цягліцы слабыя. У яго рухаецца ўсё, акрамя левай рукі, яна чуйная, але пакуль амаль нерухомая. З ім можна камунікаваць — дзе словамі, дзе жэстамі, дзе вачыма.

Аляксандр слухае падкасты і інтэрв'ю, мы пераказваем яму навіны, паказваем відэа і фота. Застаецца яшчэ шмат шпітальных асаблівасцяў, але дзень па дню, вельмі павольна, нават марудна, ідзе працэс адужвання».

Карацей, рэабілітацыя Аляксандра Мілінкевіча будзе складанай і доўгатэрміновай, а наколькі ўдалай — «ведае толькі Госпад Бог». 

Аляксандру Мілінкевічу цяпер 78 гадоў. Ён сам з Гродна, у 1990 — 1996 годзе быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у той час моцна паспрыяў беларусізацыі ў горадзе. У 2006 годзе быў кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі са статусам «адзінага» на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля стварыў грамадскі рух «За Свабоду» і да 2016 года быў ягоным кіраўніком. У апошнія гады з'яўляецца пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай, адным з арганізатараў «Вольнага беларускага ўніверсітэта».

25 лістапада 2025 года Аляксандру Мілінкевічу рабілі аперацыю па выдаленні тромба, які закрываў 80% соннай артэрыі. Падчас аперацыі ўтварыўся моцны крывацёк, пасля чаго палітык трапіў у вельмі цяжкім стане ў рэанімацыю. Дактары ўвялі яго ў медыкаментозны сон і ўрэшце здолелі стабілізаваць сітуацыю ды яе палепшыць. Але з таго часу палітык знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў бальніцы. 

Каментары7

  • Андрусь
    11.02.2026
    Здароўя спадару Аляксандру. Здароўя і нашай цёплай энэргіі падтрымкі ад усяго сэрца.
  • Мечыслаў
    11.02.2026
    Спадару Аляксандр, хутчэйшага Вам адужання! Яшчэ столькі ўсяго трэба зрабіць для беларушчыны…
  • БЕРАСЦЬ
    11.02.2026
    Папраўляйцеся хутчэй! Вельмі будзем чакаць!

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць