Эканоміка

Пайшла ў банкруцтва «ЛадаГарант» Аляксея Ваганава

Кампанія «ЛадаГарант», якую ў 1990‑я стварыў бізнэсмен Аляксей Ваганаў для інвестыцый у мінскую нерухомасць, будзе збанкрутаваная, піша выданне «Белорусы и рынок».

Аляксей Ваганаў. Фота: Sb.by

У канцы 2025 года ўладальнікі кампаніі, асноўным з якіх на гэты момант з’яўляецца зарэгістраваная ў Нідэрландах кампанія Bloom Finance Group, прынялі рашэнне ліквідаваць бізнэс.

Прычыны тлумачаць дакументы, якія паступілі ў Эканамічны суд Мінска ў выглядзе заявы «ЛадаГарант» аб прызнанні яе эканамічнай неплацежаздольнасці. Згодна з імі, завінавачанасць дэвелапера перад крэдыторамі складае больш за 4,4 мільёна рублёў, а актываў хапае, каб пакрыць яго толькі на чвэрць.

«ЛадаГарант» была створаная ў 1995 годзе, а з канца 1990‑х выкарыстоўвалася Аляксеем Ваганавым для інвестыцый у нерухомасць. Кампанія выступала забудоўшчыкам яго роднай Грушаўкі. Але яна не змагла справіцца з аб’ёмамі, у выніку Грушаўка была аддадзена пад забудову іншым дэвелаперам.

Аляксей Ваганаў у 1990‑я і ў пачатку 2000‑х уваходзіў у топ-10 самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны. Першапачатковы капітал ён зарабіў на гандлі Ford і вытворчасці гарэлкі ў Расіі, а вядомасць набыў дзякуючы створаным пры яго актыўным удзеле заводам «Форд Юніян», «МАЗ-МАН» і «Ялізава». Таксама бізнэсмен з’яўляўся інвестарам «8‑га канала».

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць