Свет33

Rheinmetall прапануе падрыхтаваць сотні модульных заводаў па вырабе паліва з вадароду. Яны ўратуюць у выпадку жорсткай вайны з Расіяй

Еўропа ўваходзіць у перыяд, калі пытанне паліва становіцца не толькі эканамічным, але і экзістэнцыйным. Вайна ва Украіне і асабліва спроба «халадамору» гэтай зімой паказала, што рэжымы Пуціна і Лукашэнкі гатовыя на ўсё. Сённяшні стан еўрапейскай энергетычнай бяспекі выклікае сур'ёзную заклапочанасць у аналітыкаў і прадстаўнікоў абароннай прамысловасці. Прамысловасць прапанавала рашэнне.

Вайскоўцы Бундэсвера запраўляюць баявую машыну пяхоты тыпу Puma. Фота: Philipp Schulze / picture alliance via Getty Images

Як заявіла ў інтэрв'ю каналу NTV.de кіраўніца праграмы па вадародных тэхналогіях і зелёным паліве нямецкай абарончай кампаніі Rheinmetall Шэна Брытцэн, еўрапейскіх запасаў паліва хопіць максімум на тры месяцы інтэнсіўных баявых дзеянняў. Калі гэты тэрмін скончыцца, склады апусцеюць, і армія разам з цывільным сектарам — ад танкаў і знішчальнікаў да бальніц і экстранных службаў — апынецца на мяжы поўнага калапсу.

Нягледзячы на глабальны трэнд на электрамабільнасць, перавесці цяжкую вайсковую тэхніку на акумулятары пакуль фізічна немагчыма.

Простая арыфметыка паказвае: баявы танк «Леапард-2» спажывае каля сямі літраў дызеля на адзін кіламетр у баявых умовах. Калі паспрабаваць замяніць гэтую энергію электрычным прывадам, вага танка павялічылася б з цяперашніх 70 тон да непад'ёмных 105 тон выключна з-за памераў батарэі.

Таму вадкія вуглевадароды застаюцца самым кампактным і эфектыўным спосабам транспартавання энергіі на поле бою. Аднак залежнасць ад выкапнёвага паліва робіць Еўропу ўразлівай: рэгіён імпартуе каля 98% неабходнай нафты і 88% газу.

Хрыбет паліўнай сістэмы — гэта ўсяго каля 60 нафтаперапрацоўчых заводаў. Канцэнтрацыя вытворчасці робіць іх ідэальнымі мішэнямі. Вопыт вайны ва Украіне паказвае, што ўдары беспілотнікаў па энергетычнай інфраструктуры сталі руцінай: Расія ўжо страціла каля 15% сваіх нафтаперапрацоўчых магутнасцяў менавіта з-за такіх нападаў.

Канцэпцыя «энергаастравоў»

Каб вырашыць праблему залежнасці і ўразлівасці, прадстаўнікі абароннага сектара і распрацоўшчыкі чыстых тэхналогій прапануюць стварыць сетку аўтаномных «энергетычных астравоў». Гаворка ідзе пра дэцэнтралізаваную вытворчасць сінтэтычнага паліва (e-fuels) на аснове зялёнага вадароду.

Ідэя заключаецца ў выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі — ветру і сонца. Галоўная перавага гэтых рэсурсаў у іх паўсюднасці і «абыякавасці» да палітычнай сітуацыі: яны даступныя заўсёды, незалежна ад таго, ідзе вайна ці пануе мір.

Прапанаваная кампаніямі Rheinmetall і Sunfire схема прадугледжвае будаўніцтва сотняў невялікіх модульных заводаў. У адрозненне ад гіганцкіх НПЗ, якія вырабляюць па 100 000 тон паліва ў год і патрабуюць масіўных энергавыдаткаў (каля 200 ветракоў), модульная ўстаноўка разлічаная на 5 000 тон і можа сілкавацца ўсяго ад дзесяці ветрагенератараў.

Дзякуючы малым памерам і незалежнасці ад вонкавых паставак, гэтыя станцыі значна складаней знішчаць масавымі нападамі, пры гэтым у выпадку неабходнасці войскі заўсёды будуць знаходзіцца ў радыусе 50‑-100 км ад крыніцы запраўкі.

Кошт бяспекі і пытанне часу

Тэхналогіі для рэалізацыі гэтага плана ўжо існуюць і правераныя. Напрыклад, у Іспаніі ўжо запускаюцца праекты па вытворчасці сінтэтычнай газы і вадароду магутнасцю сотні мегават. Аднак галоўнай перашкодай застаецца кошт.

Літр сінтэтычнага паліва сёння каштуе 4—5 еўра. Пры маштабаванні вытворчасці цану можна знізіць да 1—2 еўра, але для гэтага неабходныя першапачатковы штуршок і дзяржаўная падтрымка. Рынак сам па сабе не пачне купляць дарагое паліва, калі ёсць танныя аналагі, нават калі на коне стаіць нацыянальная бяспека.

Каб забяспечыць абароназдольнасць Еўропы, неабходная вытворчая магутнасць у памеры мінімум 20 мільёнаў тон сінтэтычнага паліва за год. Для адной толькі Германіі гэта азначае ўстаноўку электралізёраў агульнай магутнасцю 7—8 гігават.

Ацэначны кошт стварэння такой сеткі для ўсёй Еўропы складае каля 400 мільярдаў еўра (для Германіі — 30—50 мільярдаў). Гэта велізарныя грошы, але эксперты параўноўваюць іх з іншымі выдаткамі: напрыклад, толькі на будаўніцтва бамбасховішчаў у Германіі плануецца выдзеліць 30 мільярдаў еўра. Лагічнае пытанне: навошта людзям сховішчы, калі яны будуць сядзець там у холадзе і цемры з-за адсутнасці паліва?

Часу на развагі застаецца няшмат. Паводле ацэнак НАТА, рэжым Пуціна можа аднавіць свой наступальны патэнцыял на працягу пяці гадоў. Менавіта столькі часу патрабуецца Еўропе, каб пабудаваць прапанаваную сетку энергаастравоў, калі пачаць дзейнічаць неадкладна.

Пераход на сінтэтычнае паліва разглядаецца не толькі як экалагічны праект, але і як спосаб пазбавіцца ад двайной залежнасці: спачатку ад расійскіх энерганосьбітаў, а цяпер — ад амерыканскага звадкаванага газу, цэны на які схільныя да валацільнасці, а пастаўкі залежаць ад палітычных адносін.

Такім чынам, «зялёны пераход» ператвараецца з пытання клімату ў пытанне выжывання. Здольнасць «пратрымацца» — гэта таксама вайсковая характарыстыка, і аўтаномная энергасістэма можа стаць вырашальным фактарам у будучых канфліктах.

Каментары3

  • Грета
    17.02.2026
    как я люблю всех и всё зелёное, только нужны деньги для начало, дайте миллион?
  • Чел
    17.02.2026
    Танк на литиевой батарее? Гы-гы-гы! При чем тут вес?
  • Мх
    17.02.2026
    Нармальна так. Рыхтуюцца да агульнаеўрапейскага махача, а ім галоўнае. каб танк адпавядаў экалагічнаму стандарту Еўра-7. Ды ім трэба адкапаць тэхналогіі 40-х па атрыманні бензіна з вугалю. Ветракі, заводы ў 50-100 км. ад лініі фронта.

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць