Грамадства

У Віцебску махляр рассылаў пакупнікам айфонаў замест гаджэтаў цыбулю

У Віцебску 21‑гадовы малады чалавек прыдумаў простую схему ашуканства для прыхільнікаў Apple, паведамляе Генеральная пракуратура.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Хлопец размяшчаў у інтэрнэце аб’явы пра продаж iPhone 16 Pro Max па нізкай цане, значна ніжэйшай за рыначную. Потым, дамовіўшыся з пакупнікамі па тэлефоне, адпраўляў ім пасылкі з аплатай пры атрыманні. Але замест дарагіх смартфонаў у пакунках атрымальнікі знаходзілі зусім танныя рэчы, напрыклад, звычайную рэпчатую цыбулю.

Такая схема працавала нядоўга — неўзабаве прадпрымальнага віцебчука затрымалі. Але да таго ён паспеў падмануць восем чалавек на агульную суму 13 тысяч рублёў.

Як высветлілася, гэты малады чалавек ужо раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падобнае злачынства. Цяпер яму пагражае новы суд за махлярства ў буйным памеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові3

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты34

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові3

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць