Усяго патроху99

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць

Яе называлі ідэальнай гераіняй падлеткавых камедый, а фільмы з яе ўдзелам глядзелі мільёны. У пачатку 2000‑х Аманда Байнс увасабляла галівудскую мару — юная, абаяльная, паспяховая. Сёння многія былыя прыхільнікі з цяжкасцю пазнаюць яе.

Аманда Байнс у 2009 годзе (злева) і цяпер. Фота: Wikimedia Commons, асабістая старонка ў Instagram

Аманда Байнс нарадзілася 3 красавіка 1986 года ў Каліфорніі ў сям’і стаматолага і медыцынскай асістэнткі. Яна была малодшай з трох дзяцей.

Вядомасць прыйшла да яе яшчэ ў падлеткавым узросце — дзякуючы шоу All That і ўласнай праграме The Amanda Show на канале Nickelodeon. Неўзабаве Аманда стала адной з самых папулярных маладых тэлезорак ЗША.

У 2000‑я актрыса паспяхова перайшла ў вялікае кіно. Яна атрымала шырокую вядомасць дзякуючы ролям у фільмах «Чаго хоча дзяўчына» (What a Girl Wants, 2003), «Яна — хлопец» (She’s the Man, 2006), «Лак для валасоў» (Hairspray, 2007) і «Выдатніца лёгкіх паводзін» (Easy A, 2010).

Аманда Байнс у камедыі «Каханне на востраве»

У 2006 годзе часопіс Teen People уключыў Аманду Байнс у спіс 25 самых прывабных маладых знакамітасцяў ва ўзросце да 25 гадоў. А ўжо ў наступным годзе выданне Forbes адзначыла яе ў рэйтынгу пяці самых высокааплатных зорак да 21 года, ацаніўшы гадавы даход актрысы ў 2,5 мільёна долараў.

Але ў 2010 годзе Аманда нечакана абвясціла пра сыход з кіно. Пазней стала зразумела, што за гэтым стаялі сур’ёзныя асабістыя праблемы. Байнс усё часцей з’яўлялася ў навінах не з-за прэм’ер, а праз інцыдэнты з законам і праблемы з псіхічным здароўем. У 2013 годзе пасля шэрагу крызісаў яна была шпіталізаваная.

Тады ж па рашэнні суда дзяўчына апынулася пад апекай: кантроль над фінансамі і часткай жыццёвых рашэнняў ажыццяўляла яе маці. У 2022 годзе апека была скасаваная.

Што здарылася?

У 2018 годзе Аманда дала вялікае інтэрв’ю часопісу Paper. Яна прызналася, што яшчэ падчас здымак у фільме «Лак для валасоў» пачала ўжываць адэрал — прэпарат, які выкарыстоўваецца для лячэння сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці (СДВГ), а таксама наркалепсіі (разладу сну). Паводле слоў актрысы, у нейкім часопісе яна прачытала, што адэрал прымаюць жанчыны, каб заставацца худымі. Імітуючы сімптомы СДВГ, яна звярнулася да псіхіятра і атрымала рэцэпт.

Актрыса згадвае, што ўжывала прэпарат жменямі, і гэта паўплывала на яе паводзіны на здымачнай пляцоўцы фільма «Тыдзень бясшлюбнасці» (Hall Pass) вясной 2010 года. Яна была рассеяная, не магла засяродзіцца на сваіх рэпліках і запомніць іх. У выніку карціну выпусцілі без яе ўдзелу. Да таго ж ёй зусім не падабаўся яе знешні выгляд.

Пасля сыходу з акцёрскай прафесіі, паводле слоў Байнс, яна адчула сябе згубленай, бо адмовілася ад справы, якой фактычна прысвяціла ўсё жыццё.

«У мяне было шмат вольнага часу, я прачыналася, адразу ўжывала марыхуану і літаральна заставалася пад яе ўздзеяннем увесь дзень», — казала яна.

Прыкладна ў той жа перыяд, паводле яе слоў, яна пачала «мець зносіны з больш сумнеўнай кампаніяй і моцна ізалявалася… Я вельмі ўцягнулася ў ужыванне наркотыкаў, і гэта стала для мяне вельмі цёмным і сумным светам».

Той этап свайго жыцця яна апісвае так: «Я проста сядзела дома, была пад кайфам, глядзела тэлевізар і пісала ў твітары».

У лістападзе 2018 года Аманда паведаміла журналістам, што адзначыла чатыры гады цвярозасці, падкрэсліўшы, што значнай часткай свайго поспеху абавязаная падтрымцы і клопату бацькоў. Аднак, як і ў многіх іншых, яе шлях да аднаўлення не быў роўным.

У студзені 2019 года яна зноў звярнулася ў рэабілітацыйны цэнтр пасля рэцыдыву, выкліканага стрэсам. Праблемы з псіхічным здароўем працягваліся і пазней.

Байнс шукала сябе ў розных сферах. У 2019 годзе яна завяршыла навучанне ў Fashion Institute of Design & Merchandising (FIDM) у Лос-Анджэлесе і планавала развівацца ў сферы моды.

У 2023 годзе Байнс запусціла падкаст Amanda Bynes & Paul Sieminski, але праект спыніўся пасля першага эпізоду. Пазней яна тлумачыла, што хоча атрымаць ліцэнзію манікюршчыцы і мець больш стабільную працу па-за індустрыяй забаў.

Аманда Байнс у верасні 2024 года. Фота: BG025 / Bauer-Griffin / GC Images via Getty Images

У кастрычніку 2024 года яна разам з дызайнерам Остынам Бэбітам (Asspizza) выпусціла капсульную лінію адзення — футболку і шорты з уласным арт-дызайнам. У снежні таго ж года Байнс з’явілася на часовай выставе-прэзентацыі калекцыі ў Лос-Анджэлесе — гэта быў яе першы публічны выхад за больш чым дзесяць гадоў.

Чым жыве цяпер

За апошнія гады знешнасць актрысы істотна змянілася — новыя прычоскі, татуіроўкі (у тым ліку на твары), эксперыменты са стылем. Для многіх, хто памятае яе па ролях 2000-х, сённяшні вобраз Байнс выглядае зусім інакш.

Байнс вядзе даволі закрыты лад жыцця і рэдка з’яўляецца на публіцы. Час ад часу яна дзеліцца навінамі ў сацыяльных сетках і, паводле ўласных слоў, імкнецца засяродзіцца на здароўі і асабістай стабільнасці.

У 2023 годзе Байнс паведаміла ў сацыяльных сетках, што зрабіла блефарапластыку, бо хацела палепшыць самаацэнку. У 2024 годзе яна падзялілася ў інстаграме, што набрала вагу на фоне праблем з псіхічным здароўем і прыёму лекаў. Паводле яе слоў, гэта паўплывала на самаадчуванне і ўпэўненасць у сабе.

У красавіку 2025 года Аманда стварыла старонку на OnlyFans, падкрэсліваючы, што выкарыстоўвае яе для зносін з прыхільнікамі, а не для правакацыйнага кантэнту.

У чэрвені таго ж года яна ў сторыз свайго інстаграм-акаўнта расказала, што пачала выкарыстоўваць прэпарат Ozempic для зніжэння вагі.

«Я зараз важу 173 фунты (78 кілаграмаў) і спадзяюся скінуць прыкладна да 130 (59 кілаграмаў), што было б цудоўна, каб я лепш выглядала на фотаздымках папарацы», — напісала яна.

Аманда Байнс у жніўні 2025 года. Фота: DUTCH / Bauer-Griffin / GC Images via Getty Images

У студзені 2026 года Байнс намякнула на магчымы новы кірунак — музычную вытворчасць. У інстаграме актрыса апублікавала фрагмент кампазіцыі ў жанры электроннай танцавальнай музыкі, створанай разам з сябрамі.

Аманда Байнс са сваім хлопцам. Амерыканскі таблоід TMZ пісаў, што Байнс сустракаецца з уладальнікам кампаніі ў сферы івэнтаў і бяспекі. Фота: amandapandapandapanda1 / Instagram

Каментары9

  • Тинто Брасс
    21.02.2026
    Ушла бы в поRно - жила бы с раялти как человек.
    А так, потухла без надежды воскреснуть.
  • ss
    21.02.2026
    Тату, если судить по фото, то на левой щеке (на первом фото), то на правой (на всех остальных фото). Что то тут не то. Хтой та нам урот.
  • циник
    22.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць