Здарэнні

Пенсіянерка з Гомеля прыехала ў сталіцу, каб закапаць у снезе чужыя 125 000 рублёў

У Першамайскае РУУС Мінска звярнулася 78‑гадовая жанчына, якой на хатні тэлефон патэлефанавалі нібыта работнікі паліклінікі і паведамілі аб замене картак. У жанчыны даведаліся нумар пенсійнага пасведчання, паведамляе сталічная міліцыя.

Далей з мінчанкай звязаліся фальшывыя праваахоўнікі, якія распавялі — ад яе імя ажыццяўляюцца незаконныя фінансавыя аперацыі.

Яны даведаліся, якая сума грошай захоўваецца дома, і каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці пераканалі жанчыну «задэклараваць» увесь ашчадак.

Выконваючы ўказанні зламыснікаў, пенсіянерка перадала кур'еру больш за 125000 рублёў. Ім была 67‑гадовая жыхарка Гомеля, якая сама стала ахвярай махляроў па аналагічнай схеме.

Пагражаючы крымінальным пераследам аферысты пераканалі жанчыну прыехаць у Мінск, забраць грошы і закапаць іх у гурбе снегу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі1

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць