Усяго патроху55

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай

У выніку самцы нават спрабуюць спарвацца з іншымі самцамі, «атакуюць» нават мёртвых чарапах, пустыя панцыры або камяні. Але найбольш трывожнай з’явай сталі так званыя «шлюбныя групы», калі да дзевяці самцоў накідваліся на адну самку. 

Балканскія чарапахі. Фота: Wikimedia Commons

Невялікі востраў Голем-Град на возеры Прэспа з'яўляецца запаведнікам з 1958 года. На ім не жывуць людзі і няма драпежнікаў. Нягледзячы на гэта, папуляцыя балканскіх чарапах тут скарачаецца. Прычым назіраецца масавая гібель самак. Чаму ў амаль ідэальных умовах від апынуўся на мяжы знікнення, піша Süddeutsche Zeitung.

Возера Прэспа знаходзіцца на Балканах і падзелена паміж Паўночнай Македоніяй, Албаніяй і Грэцыяй. У македонскай частцы возера ляжыць невялікі востраў Голем-Град. З 1958 года ён знаходзіцца пад аховай.

На гэтым востраве жыве папуляцыя балканскіх сухапутных чарапах, якую на працягу 16 гадоў — з 2008 да 2023 года — вывучала каманда Македонскага экалагічнага таварыства на чале з эколагам Драганам Арсоўскім.

Менавіта гэтае доўгатэрміновае назіранне выявіла глыбокі дысбаланс: самцоў на востраве значна больш. Паводле падлікаў, на пляжы іх прыкладна ўтрая больш, а на ўзвышаным плато суадносіны дасягаюць каля 19 да 1.

Такая перавага прывяла да анамальных паводзін. Арсоўскі расказвае, што яшчэ некалькі гадоў таму ён з калегамі заўважыў, што самцы часта спрабуюць спарвацца з іншымі самцамі. Часам яны «атакавалі» нават мёртвых чарапах, пустыя панцыры або камяні. Але найбольш трывожнай з’явай сталі так званыя «шлюбныя групы», калі да дзевяці самцоў накідваліся на адну самку. 

«Мы пачалі выцягваць самак з гэтага вар'яцтва, — кажа Арсоўскі. — Яны часта былі цалкам знясіленыя, не рухаліся, а іх геніталіі былі поўнасцю разбураныя».

Што паказала даследаванне

Як расказваюць самі даследчыкі ў сваім артыкуле, апублікаваным у часопісе Ecology Letters, асноўным метадам даследавання стаў паўторны адлоў: вучоныя лавілі жывёл, маркіравалі іх і зноў выпускалі, каб адсачыць змены ў колькасці і стане папуляцыі.

Усяго на востраве было зафіксавана 458 асобін на пляжы і 1423 на ўзвышаным плато. Для параўнання навукоўцы даследавалі яшчэ 1151 чарапаху на мацерыку, дзе самак было нават крыху больш.

Востраў Голем-Град. Фота: Wikimedia Commons

Вынікі ўразілі. Прыкладна тры чвэрці самак на востраве мелі пашкоджанні геніталій. Акрамя таго, яны былі значна слабейшыя за сваіх суродзічаў на сушы і, асабліва на плато, мелі меншыя шанцы на выжыванне. Таксама мясцовыя самкі радзей былі цяжарнымі. Рэнтгенаўскія здымкі паказалі наяўнасць яек толькі ў 15% самак на плато, на пляжы — у 69%, а на мацерыку — у 94%.

«Звычайна ў навуковых даследаваннях ёсць адценні шэрага. Але гэты эфект быў цалкам чорна-белым», — кажа Арсоўскі.

На думку аўтараў, пастаянны пераслед і фізічнае знясіленне настолькі моцна стрэсуюць самак, што іх рэпрадуктыўная здольнасць падае.

Падзенні ў прорву

Як расказвае Арсоўскі, каб даведацца, дзе самка адкладзе яйкі, ён усталяваў на адной з нешматлікіх цяжарных чарапах на плато GPS-трэкер. 18 чэрвеня 2023 года трэкер паказаў дзіўны сігнал. Каманда паехала на востраў з дрэнным прадчуваннем і знайшла на пляжы разбіты панцыр. Жывёла звалілася з абрыву. З цягам часу каманда заўважыла, што ад такіх падзенняў гіне значна больш самак, чым самцоў.

Каб праверыць гіпотэзу, яны правялі эксперымент з 13 самкамі — васьмю з плато і пяццю з мацерыка. Даследчыкі змадэлявалі скалу, якая насамрэч была вышынёй усяго адзін метр і ўнізе выкладзена пенапластам. Яны дазвалялі жывёлам альбо блукаць перад ёй у адзіноце, альбо падсаджвалі да іх пяць сэксуальна актыўных самцоў.

Калі самцы пачыналі пераслед, амаль усе самкі зрываліся ўніз. Аднак жыхаркі мацерыка падалі толькі тады, калі самцы занадта моцна іх прыціскалі. Большасць жа самак з плато, здавалася, кідаліся ўніз добраахвотна. Аўтары даследавання бачаць у гэтым «небяспечную стратэгію ўцёкаў».

Як адзначаюць аўтары, паводле іх мадэлявання, калі нічога не зменіцца, апошняя самка на Голем-Градзе можа памерці ўжо ў 2083 годзе. Даследчыкі апісваюць сітуацыю як «вір знішчэння» — дэмаграфічную пастку, у якой перавага самцоў вядзе да зніжэння нараджальнасці, гібелі самак і яшчэ большага скажэння балансу.

Каманда даследчыкаў шмат дыскутуе наконт таго, ці варта ўмяшацца ў працэс. Як заўважае Арсоўскі, «інстынкт падказвае дапамагчы. Але ці варта яго слухаць? Ці не будзем мы тады гуляць у Бога?».

Дадатковую складанасць стварае тое, што паходжанне дысбалансу невядомае. Ён мог узнікнуць натуральна — напрыклад, у выніку выпадковых ваганняў у невялікай ізаляванай папуляцыі. Але не выключана і чалавечае ўмяшанне: магчыма, калісьці на востраў завезлі больш самцоў, чым самак. На панцырах некаторых старых чарапах ёсць выразаныя нумары, і невядома, хто і калі іх пакінуў.

Як піша SZ, цяпер Арсоўскі плануе семінар з навукоўцамі і абаронцамі жывёл, на якім будзе вырашацца будучыня чарапах на Голем-Градзе.

Каментары5

  • Чем-то напомнило изголодавшихся белорусских полковников
    21.02.2026
    И разбегающихся по заграницам чашницких принцесс
  • Барадзед
    21.02.2026
    Чэрап, и пусть они там питаются супом из черепах. Это не игра в бога, это игра в охотников, в естественных врагов, снижающих рост популяции.
  • Калі б гэта самкі самцоў вынішчалі
    21.02.2026
    Пытанне ці дапамагчы не ўставала б

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць