Усяго патроху

Калі машына пахне блінамі

Ці шкодзіць рухавіку біядызельнае паліва?

Ці шкодзіць рухавіку біядызельнае паліва?

2010 год — апошні для выканання Дзяржаўнай праграмы па забеспячэнні вытворчасці дызельнага біяпаліва ў Беларусі на 2007—2010 гады. Згодна з праектам, увесь аб’ём дызпаліва ў краіне мусіць прадавацца з 5‑працэнтавым дадаткам рапсу. Эфект — ашчаджэнне 300 тысяч тон нафты штогод.

На цяпер у Мінску ўсяго 10 з 79 заправак маюць асобную калонку з біядызельным палівам. Адкрываць новыя пакуль не дазваляе попыт: уладальнікі новых дарагіх іншамарак не рызыкуюць заліваць падазронае «БП» у свае бакі.

Беларускае біяпаліва — гэта 95% традыцыйнай саляркі і 5% метылавых эфіраў тлушчавых кіслот рапсавага алею. Такая сумесь цалкам адпавядае нарматыўным патрабаванням да паліва, якія выстаўляюцца ў краінах ЕС. Сярод плюсаў такога алейнага дадатку называюць змяншэнне колькасці шкодных выкідаў у атмасферу, лепшую шмаровачную здольнасць рапсавага паліва.

У ЕС наогул няма чыстай саляркі, там усё дызельнае паліва ідзе з такім 5‑працэнтавым дадаткам. А вось біяпалівам на Захадзе называюць 100‑працэнтавы заменнік — вельмі добра ачышчаны рапсавы алей халоднага выціску. Таму, набываючы дызельнае аўто, не варта баяцца маркіроўкі «не эксплуатаваць на біядызелі» (no biodiesel) — гаворка ідзе менавіта пра 100‑працэнтнае біяпаліва.

Прадстаўнікі афіцыйных імпарцёраў заходніх аўто кажуць, што на паперы ўсё сыходзіцца, і беларускае паліва заліваць у машыны можна. Такога меркавання прытрымліваюцца прадстаўнікі «Сітраена», «Рэно», «Пежо», «Фольксвагена», «Мазды»… Але ў прыватных размовах яны кажуць, што свае аўто біяпалівам не запраўлялі б. Маўляў, цяжка адсачыць, ці дакладна вытрымліваецца тэхналагічны працэс яго вырабу і захоўвання. Напрыклад, захоўваць біядызель можна не болей за тры месяцы — пасля арганічныя рэчывы, якія ў ім утрымліваюцца, пачынаюць раскладацца, змяняючы хімічны склад паліва. А гэта, у сваю чаргу, нашкодзіць машыне.

Таксама ў шэрагу праблемаў, якія згадваюць аўтамабілісты, што залівалі навінку, — зніжэнне магутнасці матора, большы расход паліва і паскораны знос фільтраў. Рамонт дарагой машыны каштуе больш за ўяўнае ашчаджэнне на кожным літры дызеля.

Галоўная ж перавага біяпаліва — яно таннае. Праз прэзідэнцкі ўказ акцызы на яго зменшаныя. У якасці бонуса — з выхлапной трубы пачынае пахнуць блінамі. У вёсках за трактарамі бяжыць чарада катоў і сабак, якіх прываблівае водар.

Цэны на АЗС Беларусі

Дызельнае паліва — 2 580 рублёў

Біядызельнае паліва — 2 220 рублёў

Каментары

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць