Свет55

Суд у Тэхасе даў гіганцкія тэрміны за напад на іміграцыйны цэнтр. Кіраўнік групы атрымаў 100 гадоў турмы

Абвінавачаныя атрымалі ад 30 да 100 гадоў пазбаўлення волі за атаку на федэральны іміграцыйны цэнтр у Тэхасе. Узброеныя леварадыкалы адкрылі агонь па супрацоўніках паліцыі і паранілі аднаго з іх, піша Бі-бі-сі.

Альварада, што Тэхас, ілюстрацыйнае фота Wikimedia Commons

Суд прысяжных прызнаў вінаватымі дзевяць абвінавачаных у сакавіку. У аўторак, 23 чэрвеня, суд вызначыў тэрміны пакарання для васьмі падсудных. Вынясенне прысуду яшчэ адной фігурантцы справы запланавана на ліпень.

Самы вялікі тэрмін атрымаў Бенджамін Сонг, якога следства лічыла лідарам групы. Яго прысудзілі да 100 гадоў пазбаўлення волі. Яшчэ шэсць чалавек атрымалі ад 50 да 70 гадоў. Адзін з падсудных, прызнаны вінаватым у менш цяжкіх злачынствах і які нават не прысутнічаў падчас акцыі, атрымаў 30 гадоў турмы.

Інцыдэнт адбыўся 4 ліпеня 2025 года каля цэнтра ўтрымання «Прэйрыленд» у Альварада (штат Тэхас) — установы, дзе пад кантролем Іміграцыйнай і мытнай паліцыі ЗША (ICE) утрымліваюцца імігранты.

Каля дзясятка чалавек у чорным адзенні прыбылі да цэнтра пасля наступлення цемры. Як адзначае пракуратура, некаторыя пачалі размалёўваць сцены і службовы аўтамабіль, іншыя пашкодзілі камеру відэаназірання. Таксама яны запускалі феерверкі.

Лідар групы, Бенджамін Сонг, былы марскі пехацінец, знаходзіўся на некаторай адлегласці, узброены вінтоўкай. Калі на трывожны выклік прыбыў паліцэйскі, Сонг стрэліў у яго. Паліцэйскі атрымаў раненне, нападнікі разбегліся.

Пазней актывістаў затрымалі і абвінавацілі ў тэрарыстычнай дзейнасці.

Як піша Reuters, адвакаты заявілі, што падсудныя планавалі мірную акцыю пратэсту ў падтрымку людзей, якія ўтрымліваюцца ў іміграцыйным цэнтры, і адмаўлялі сувязь групы з «Антыфа», дэцэнтралізаваным антыфашысцкім рухам, які прэзідэнт Дональд Трамп у мінулым годзе абвясціў «унутранай тэрарыстычнай арганізацыяй».

Адвакат Сонга Філіп Хэйс заявіў, што яго падабаронны мае намер падаць апеляцыю. Паводле яго слоў, асуджаныя — гэта не «кучка тэрарыстаў», а група маладых людзей, «якія хацелі, каб іх голас быў пачуты». У сваю чаргу, пасля вынясення прысуду выконваючы абавязкі генеральнага пракурора Тод Бланш напісаў у сацсетках, што вітае рашэнне суда, дадаўшы, што «экстрэмісцкаму гвалту няма месца ў нашай краіне».

Каментары5

  • Наконец то адекватные меры
    24.06.2026
    "Адвакат Сонга Філіп Хэйс заявіў, што яго падабаронны мае намер падаць апеляцыю. Паводле яго слоў, асуджаныя — гэта не «кучка тэрарыстаў», а група маладых людзей, «якія хацелі, каб іх голас быў пачуты»"
    Мы пачули ваши галасы.
  • Лайдак
    24.06.2026
    Цікава, што беларусы падтрымліваюць такое, нягледзячы на тое, што яны самі эмігранты.
  • ...
    24.06.2026
    А колькі гадоў атрымалі агенты ICE, якія забілі безабаронных людзей? ЗША — тая ж рашка, толькі хоць і з нібыта дэмакратыяй

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць