Грамадства2222

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава

Мінскі гарадскі клінічны цэнтр псіхіятрыі і псіхатэрапіі, размешчаны ў лясным масіве каля станцыі метро «Партызанская», чакаюць кардынальныя змены. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект рэканструкцыі, які прадугледжвае стварэнне гіганцкага бальнічнага комплексу. 

Візуалізацыя праекта рэканструкцыі Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і псіхатэрапіі. Фота з праектнай дакументацыі

Згодна з прадстаўленай архітэктурна-планіровачнай канцэпцыяй, існы корпус па вуліцы Бехцерава, 5, пабудаваны ў 1971 годзе, будзе рэканструяваны. Але галоўныя змены адбудуцца побач: на тэрыторыі цэнтра, якая займае больш за тры гектары, плануюць узвесці два зусім новыя будынкі.

Самым маштабным аб'ектам будучай будоўлі стане стацыянарны корпус, агульная плошча якога складзе каля 13 000 квадратных метраў. Побач з ім паўстане меншы па памерах амбулаторны корпус плошчай каля 4 800 квадратных метраў.

У выніку рэалізацыі гэтых планаў агульная плошча медыцынскай установы вырасце прыкладна ў чатыры разы, бо цяпер яна складае толькі каля 5,5 тысячы квадратаў.

Схема генеральнага плана праекта рэканструкцыі Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і псіхатэрапіі. Фота з праектнай дакументацыі

Таксама праектам прадугледжана павелічэнне колькасці парковачных месцаў на тэрыторыі да 64, прычым дадатковыя стаянкі з'явяцца ўздоўж вуліцы Бехцерава. Пры гэтым распрацоўшчыкі абяцаюць максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.

МРТ, рэанімацыя і асобнае аддзяленне для пажылых

Праекціроўшчыкі плануюць размясціць у стацыянарным блоку псіхіятрычныя аддзяленні, прычым некаторыя будуць спецыялізаванымі: акрамя двух агульных, запланавана асобнае геранталагічнае аддзяленне для пажылых людзей і аддзяленне пагранічных станаў. Гэта дазволіць размежаваць пацыентаў з рознымі дыягназамі.

Планіровачныя рашэнне новых карпусоў. Фота з праектнай дакументацыі

Медыцынская база будзе істотна ўзмоцнена: праект уключае ўласнае рэанімацыйнае аддзяленне, цэнтралізаванае стэрылізацыйнае аддзяленне, бальнічную аптэку і нават аддзяленне МРТ, што значна палепшыць дыягностыку на месцы.

Амбулаторны корпус возьме на сябе функцыю паліклінікі. Тут размесцяцца кабінеты дактароў-спецыялістаў, адміністрацыя цэнтра, архіў, а таксама ўсе службы, звязаныя з выдачай дакументаў: бюро рэгістрацыі лісткоў непрацаздольнасці, памяшканні для прафаглядаў і ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Навошта гэта трэба

Неабходнасць такіх грандыёзных пераўтварэнняў тлумачаць дэцэнтралізацыяй службы і дрэннымі ўмовамі для пацыентаў. Сёння падраздзяленні цэнтра раскіданы па горадзе: апроч асноўнага корпуса на Бехцерава, Гарадскі цэнтр пагранічных станаў туліцца на першым паверсе жылога дома на вуліцы Мендзялеева, а псіхіятрычнае аддзяленне дзённага знаходжання №2 — у жылым доме на вуліцы Камуністычнай.

У самім жа стацыянары на Бехцерава сітуацыю называюць крытычнай. Пацыенты ляжаць у палатах па дзевяць чалавек, што, па словах медыкаў, не спрыяе стварэнню нармальнага псіхалагічнага клімату і парушае санітарныя нормы.

Акрамя таго, цесната не дазваляе падзяліць патокі людзей: тых, хто прыйшоў на прафілактычны агляд па даведку, і тых, хто пакутуе ад рэальных псіхічных разладаў. Будаўніцтва новых карпусоў павінна вырашыць гэтыя праблемы і сабраць усе службы ў адным месцы.

Стары корпус Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і псіхатэрапіі пасля апошняй мадэрнізацыі. Фота з праектнай дакументацыі

Варта адзначыць, што зусім нядаўна, у 2025 годзе, праектнай арганізацыяй «Брадэк» ужо быў распрацаваны будаўнічы праект мадэрнізацыі будынкаў на Бехцерава, 5 і 5/1. Работы былі выкананы ў тым жа годзе, праўда знешне ўсё абмежавалася размалёўкай фасадаў у дэпрэсіўную геаметрыю карычнева-шэрых колераў. 

Новы праект прадугледжвае больш жыццесцвярджальны выгляд: фасады новых карпусоў прадстаўленыя з буйнапамернымі светлымі панэлямі, з ламелямі пад дрэва і вокнамі ў кантрасных цёмных рамах. Стары корпус на рэндарах таксама перамаляваны ў светлыя колеры. 

Як прыняць удзел у абмеркаванні

Грамадскае абмеркаванне канцэпцыі пройдзе з 9 па 23 сакавіка 2026 года. Матэрыялы праекта будуць выстаўлены ў фае адміністрацыі Заводскага раёна (вул. Жылуновіча, 17, служба «адно акно») і размешчаны на афіцыйным сайце раённай адміністрацыі. Акрамя таго, з 11 па 23 сакавіка на сайце адміністрацыі будзе даступная відэа-прэзентацыя праекта.

Свае заўвагі і прапановы гараджане могуць пакінуць у журнале ў будынку адміністрацыі або даслаць на электронную пошту [email protected] з абавязковай пазнакай «грамадскае абмеркаванне». Заказчыкам цяперашняга праекта выступае ўсё тое ж камунальнае прадпрыемства «Медык». Вынікі абмеркавання падвядуць на архітэктурна-горадабудаўнічым савеце пры галоўным архітэктары Мінска.

Каментары22

  • Шрэк
    06.03.2026
    Рэдакцыя зноў піша на трасянцы.
    Слова «шпіталь» занадта польскае, напэўна.
  • Игорь
    06.03.2026
    Расширяют плошади, для политических. Психбольницы при СССР были тюрьмами для умных и порядочных людей. Лукашня чортава опять этим занялась. Люди, сколько вы прятаться будете по кухням?
  • М
    06.03.2026
    Лишь два здания сохранились в полной неприкосновенности – дом для умалишенных и родильный дом, главным образом потому, что они стоят за чертой города. И они сразу же оказались переполненными, переполнены они и сейчас. Их пришлось даже значительно расширить.

    Э.М. Ремарк "Чёрный обелиск"

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія закрыла чыгуначныя пункты пропуску на межах з Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй. Прычына і намер пакуль няясныя4

Каля Стоўбцаў міліцыя зрабіла налёт на закрыты музычны рэйв10

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА4

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

«Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову2

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць