Меркаванні1010

Неабходна вярнуць гістарычныя назвы вуліц

Вяртанне старое тапанімікі і дэмантаж савецкіх помнікаў — гэта справа нацыянальнага гонару. Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц.

Вяртанне старое тапанімікі і дэмантаж савецкіх помнікаў — гэта справа нацыянальнага гонару. Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц.

Мой адрес не дом и не улица, мой адрес — Советский Союз

Менскія ўлады абмяркоўваюць магчымае вяртанне гістарычных назваў шэрагу вуліц, а таксама перайменаванне станцыі метро «Плошча Леніна». Пра неабходнасць гэтага было напісана нямала, але паўтарыцца будзе ніяк не лішнім.

У краінах Балтыі па факце не засталося ніводнага помніку Леніну і ніводнай вуліцы з камуністычнай назваю. Многім вуліцам украінскіх гарадоў — не толькі Кіева ці Львова, але і расійскамоўнай Адэсы — даўно вернутыя дасавецкія назвы. У 90-я гг. свае спрадвечныя назвы арымалі дзясяткі вуліц ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах Расіі. Уласна і сам Санкт-Пецярбург перастаў называцца Ленінградам.

Сёння цяжка ўявіць сабе, гледзячы на мапу Масквы ці план маскоўскага метрапалітэну, што дваццаць гадоў таму тут былі адныя плошчы Нагіна і вуліцы Горкага.

З былых рэспублікаў СССР маштабная дэсаветызацыя гарадскога ландшафта абмінула хіба што Беларусь, дзе дэмакратычная ўлада ў пачатку 90-х паспела толькі перайменаваць асноўныя вуліцы Маладэчна і вярнуць пару старых назваў на мапу Менска.

Для Беларусі вяртанне старое тапанімікі — гэта, безумоўна, справа нацыянальнага адраджэння, справа ўласнага нацыянальнага гонару.

Месцы павінны ў першую чаргу насіць свае спрадвечныя старадаўнія імёны: Ваньковічаў Лес, а не Парк Чалюскінцаў; Койданава, а не Дзяржынск; вуліца Францішканская, а не Леніна.
Павінны быць вернутыя назвы, за якімі многія стагоддзі гісторыі і пакаленні людзей. Сучасныя назвы былі збольшага навязаныя савецкай уладай толькі 50–60 гадоў таму. Надыходзіць час навяртацца да вытокаў, адкінуўшы пыл, часова нанесены дзікім ветрам гісторыі.
У горадзе з амаль тысячагадовай гісторыяй цэнтральныя вуліцы не могуць называцца ў гонар ленінскага камсамола ці камуністычнага інтэрнацыянала.

Трэба дадаць, што пры гэтым гістарычныя назвы павінны мець безумоўны прыярытэт над назвамі ў гонар тых ці іншых выбітных людзей. Гэта да таго, што

якім бы вялікім пісьменнікам ні быў Васіль Быкаў, вуліца Ўльянаўская павінна мець сваю гістарычную назву — Іллінская.
У тым жа Лондане няма ані вуліцы Шэкспіра, ані вуліцы Ўінстана Чэрчыля, але затое ёсць процьма вуліц з цікавымі старажытнымі назвамі: «Белая капліца», «Старая брама», «Доўгі акр» і гэтак далей.

Вызваленне ад савецкіх атрыбутаў у тапаніміцы і помніках — гэта не толькі аднаўленне гістарычнай справядлівасці, гэта таксама акт сімбалічнага ачышчэння ад таталітарызму. Гэта найлепшая і найяскравейшая дэкларацыя грамадствам свайго памкнення развівацца паводле цывілізаваных прынцыпаў. Без гэтага не будзе прышчэпкі ад таталітарызму на эстэтычным узроўні.

Краіна не можа лічыцца свабоднай, пакуль на цэнтральнай плошчы стаіць помнік Леніну, пакуль існуюць вуліцы, названыя ў гонар Дзяржынскага, Калініна і Цанавы. Гэта немагчыма гэтаксама, як немагчымай была б дэмакратычная Нямеччына з праспектам Гітлера і станцыяй метро імя гітлер'югенда.
Калі чалавек жыве на вуліцы Дзяржынскага, Дзяржынскі перастае ўспрымацца ім як камуністычны кат, але наадварот робіцца проста мілым сэрцу настальгічным спалучэннем літараў. «Ах, наш любімы сквер па вуліцы Людаедскай, дзе з пацанамі пілі піва». «Ах, ты помніш наша першае спатканне ля помніка Чыкацілу».

Вуліцы называюцца імёнамі выбітных дзеячоў, якім грамадства такім чынам выказвае сваю пашану, сваю падзяку за зробленае імі.

Імя чалавека ў назве вуліцы, помнік яму — гэта навечны ордэн, гэта навечны гонар, памяць пакаленняў нашчадкаў,
якія будуць хадзіць гэтай вуліцай і распавядаць сваім дзецям, каму стаіць той ці іншы помнік.

За што павінна Беларусь быць удзячная Дзяржынскаму ці Сталіну, Сувораву ці Мураўёву? Колькі беларускіх асветнікаў, князёў, военачальнікаў незаслужана забытыя, месцы колькі дастойных людзей займаюць леніны і калініны на сваіх пастаментах?

Расійска-савецкія вуліцы і помнікі служаць хіба што сучаснай беларускай дзяржаўнай квазіідэалогіі, якая ды й то грунтуецца не на тэорыі марксізму-ленінізму, а на яе вонкавых атрыбутах, на настальгічных эмоцыях пэўнай часткі грамадства па пэўным перыядзе беларускай гісторыі. На самой справе

вуліцы Леніна і Суворава, помнікі Сталіну і Дзяржынскаму — гэта нібы чорная негатыўная аўра Беларусі, гэта здані гэтых людзей, якія ніяк не хочуць адпусціць краіну з сваіх акрываўленых кіпцюроў.
«Как вы лодку назовёте, так она и поплывёт» — як будзе названая вуліца, такая атмасфера, такая энэргетыка, такі кантэкст будуць на ёй панаваць.

Месца савецкай гісторыі — не на назвах вуліц, а ў музеі.

Памяць пра злачынцаў дбаецца не праз называнне ў іх гонар гарадоў і не праз памятныя шыльды.

З савецкіх помнікаў і назваў маюць права застацца толькі тыя, што звязаныя з перамогаю над нацызмам у Другой сусветнай вайне. Але і тут патрэбна высветліць, хто з савецкіх герояў сапраўды заслугоўвае пашаны ў Беларусі.

Час працуе не справядлівасць: для новага пакалення камуністычныя назвы не маюць ніякага ідэйнага зместу, і таму проціпаставіць штосьці патрабаванням вяртання гістарычных назваў робіцца ўсё складаней. Гэта выдатна, што сярод менскай адміністрацыі людзі праявілі ініцыятыву па перайменаванні. Мы павінны вітаць і ўсяляк падтрымліваць яе, каб справа дайшла да канца.

Апроч гэтага, вяртанне назваў вуліцам Васкрасенскай, Бернардынскай, Пятніцкай, Няміга-Ракаўскай, Койданаўскай і Траецкаму ўзбярэжжу павінна стаць толькі пачаткам буйнамаштабовага працэсу. Спіс назваў, якія будуць чакаць свайго вяртання, ёсць, напрыклад, у артыкуле пра Менск на Вікіпедыі. Спадзяваймася на лепшае.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць