З Масквы. Блог Алеся Чайчыца99

Пра Адэсу, Расею, габрэяў і «Ліквідацыю»

А ці ішоў у Беларусі цудоўны, адносна нядаўні расейскі сэрыял «Ліквідацыя» рэжысёра Сяргея Урсуляка? Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц.

А ці ішоў у Беларусі цудоўны, адносна нядаўні расейскі сэрыял «Ліквідацыя» рэжысёра Сяргея Урсуляка?

Сэрыял (ці, лепей, шматсэрыйны фільм) распавядае пра работу крымінальнага вышуку ў пасьляваеннай Адэсе. Пасярод звычайнага кішэньніцтва і рабаўніцтва ў горадзе рыхтуецца буйная правакацыя з боку антысавецкіх лясных банд-фармаваньняў, якую каардынуе шпіён, што засеў у самым сэрцы адэскіх сілавых органаў і пошукам якога займаецца галоўны герой фільма, намесьнік начальніка адэскага крымінальнага вышуку Давід Гоцман. Фільм амаль чорна-белы, з добра перададзенай адэскай атмасфэрай, сакавітым адэскім суржыкам. Асабіста я атрымаў вялізную асалоду — варта паглядзець хаця б першую сэрыю, каб уцягнуцца і праглядзець усе чатырнаццаць.

***

У савецкай і постсавецкай сьвядомасьці мацней за ўсё засталася Адэса габрэйская, якой больш няма: апавяданьні Ісака Бабеля, Леанід Уцёсаў, цытаты Астапа Бэндэра («что вы на меня смотрите, как солдат на вошь!»), Міхаіл Жванецкі і Адэская каманда КВК. Побач з гэтым — Адэса гандлёвая-прыпартовая, «но и Молдованка, и Пересыпь обожают Костю-моряка». «Ліквідацыя» безумоўна прасоўвае менавіта гэтыя вобразы горада.

Але звычайна абыходзяць увагай іншую Адэсу, якой яна таксама была калісьці — Адэсу дваранска-купецкую, нямецка-французскую, якая па архітэктуры і па сваёй гісторыі ў нечым нагадвае мне гэткі паўднёвы Санкт-Пецярбург.

Адэсу, між іншым, з вуліцай Літоўскай і помнікам Адаму Міцкевічу.
У насельніках Адэсы ад гэтай эпохі не засталося, здаецца і сьледу, хаця засталіся помнікі архітэктуры, якія будуць стаяць нават тады, калі памяць аб Адэсе габрэйскай застанецца толькі ў падручніках гісторыі.

Як ужо пісаў калісь раней, мне здаецца, што Адэса была тым трэцім горадам Расеі, акрамя Масквы і Пецярбурга (чацьвёртым, калі ў гэты шэраг ўключыць і Кіеў), які валодаў сваім яскравым калярытам, яскравым «іміджам». У сучаснай Расеі ёсьць Масква, Пецярбург і бязьлікая бедная правінцыя.

Вы не сустрэнеце якогась моднага моладзевага фільма ці рок-песьні пра Ніжні Ноўгарад, Самару ці Новасібірск.
Калісьці Сьвярдлоўск (цяперашні Екацярынбург) быў вядомы сваёй рок-культурай, якая спарадзіла «Наутилус Помпилиус», «ЧайФ» і «Агату Кристи», але ж і тое ўжо далёкая гісторыя. Ёсьць, Масква, ёсьць Піцер і ёсьць забытае ўсё астатняе.

Адэса цяпер даўно не Расея і Расеяй ужо ніколі ня будзе.

Цяпер Адэса зусім іншая — дваццаты век вымыў зь яе і габрэйства, і «пецярбурскасьць», і засяліў яе ўкраінцамі з навакольля.

Гэтаксама і беларускія гарады за гэты час перасталі быць габрэйскмі штэтлямі (назвы Мір ці Валожын хасідзкаму рабіну могуць сказаць больш, чым некаторым менскім абываталям) і засяліліся ўчарашнімі сялянамі.
Адэса зараз — гэта «Маскі-шоў», элітнае жытло, што вырасла адразу за сьпіною опэрнага тэатра, брэндавыя крамы і цудоўныя летнія кафэ на рышэльеўскіх і арнауцкіх вуліцах. Так, хаця Адэская вобласьць — расейскамоўны і тыповы «бела-сіні» рэгіён, улады дыўно вярнулі асноўным вуліцам горада першапачатковыя, дарэвалюцыйныя назвы.

Адэса была, ёсьць і застаецца цудоўным месцам, новай сустрэчы зь якім я чакаю з вялікім нецярпеньнем.

А сэрыял пры магчымасьці 'такі паглядзіце.

Якімі бы не былі «Стомленыя сонцам-2», але ўсё ж кіно ў Расеі здымаць яшчэ не развучыліся, на шчасьце.

P.S.

Толькі што знайшоў на сайце санкт-пэтэрбурскага «Пятага канала» дакумэнтальны сэрыял пра Адэсу: «Как это делалось в Одессе»:

Першая сэрыя:

http://www.5-tv.ru/video/1016155/

Іншыя тут: http://www.5-tv.ru/video/history/

// Блог Алеся Чайчыца

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць