Свет33

У Расіі выкралі апазіцыянера, які з сінім вядром на галаве залез на аўто ФСБ

Моладзевы актывіст Леанід Нікалаеў стаў шырока вядомы пасля адчайнага перформансу на Крамлёўскай узбярэжнай.

Моладзевы актывіст Леанід Нікалаеў стаў шырока вядомы пасля адчайнага перформансу на Крамлёўскай узбярэжнай.

У Маскве невядомыя выкралі моладзевага актывіста Леаніда Нікалаева. Малады чалавек праславіўся ў інтэрнэце ролікам, на якім ён, надзеўшы на галаву сіняе вядро, пераскоквае аўтамабіль з спецсігналамі на Крамлёўскай узбярэжнай. Па словах сустаршыні маскоўскага аддзялення руху «Салідарнасць» Усевалада Чарназуба, сёння а 9-й раніцы, калі Нікалаеў выходзіў са свайго дома на працу, шлях яму заступілі два аўтамабіля. Невядомыя ў цывільным запіхнулі апазіцыянера ў машыну і з’ехалі ў невядомым кірунку. Як паказаў Чарназуб са спасылкай на маці Нікалаева, раней раніцай да іх у дом прыходзіла міліцыя, але дзверы яны не адчынілі.

У адным з інтэрв’ю Нікалаеў, які ўваходзіць у палітраду маскоўскай «Салідарнасці», прызнаўся, што яго налёт на машыну, прыпісаную да ФСБ, быў не толькі арт-перформанс, але і апазіцыйнай акцыяй. «ФСБ здаюцца такімі страшнымі, непераможным гігантамі, — заявіў ён «Свабоднай прэсе». — А тут — узяць так, побач з Крамлём павесяліцца, пажартаваць над імі, і не мець пасля гэтага ніякіх наступстваў». Акцыя з «сінім вядзерцам» была арганізавана ў мінулую нядзелю арт-групай «Вайна», вядомай сваімі эпатажны акцыямі.

Гэта не першы перформанс з выкарыстаннем вядзерцаў сіняга колеру. У красавіку ў Маскве прайшла масавая акцыя, скіраваная супраць сініх мігалак на службовых аўто. Удзельнікі акцыі начапілі на свае транспартныя сродкі сінія вядзерцы, якія імітавалі спецсігнал чыноўніцкага транспарту.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць