Грамадства33

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі

У яго і палітычныя, і эканамічныя абвінавачванні.

Уладзімір Захараў. Фота: forum.gipsyteam.ru

Прысуд 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму вынесены Уладзіміру Захараву 28 лютага 2025 года. Судзілі яго па двух артыкулах:

  • арт. 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў;
  • арт. 369‑1 Крымінальнага кодэкса — дыскрэдытацыя Беларусі.

Уладзімір Захараў у лепшыя свае часы быў багатым бізнэсменам, валодаў вялікай колькасцю нерухомасці ў Полацку і Наваполацку. Але ў 2023 годзе, як паведамлялася ў дзяржаўных СМІ, у дачыненні да яго былі заведзеныя тры крымінальныя справы, а на маёмасць накладзены арышт, у тым ліку на 68 аб'ектаў нерухомасці, 23 з якіх з'яўляюцца гандлёвымі цэнтрамі.

Прэтэнзіі да Захарава ўзнікалі адносна драбнення бізнэсу, сам ён, не чакаючы арышту, з'ехаў з Беларусі. 

З-за мяжы бізнесмен разгарнуў сапраўдную барацьбу за свае немалыя актывы. Спрабуючы дамовіцца ён пісаў лісты тагачаснаму прэм'еру Раману Галоўчанку, кіраўніку КДБ Івану Церцелю, старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і іншым.

У іх ён называў апазіцыю «жопазіцыяй» і запэўніваў, што яго «пазіцыя па пытаннях гісторыі і сучаснай праблематыкі (тэмы Украіны)» поўнасцю супадае з пазіцыяй дзейнай улады ў Беларусі. Асобныя з гэтых лістоў мы публікавалі.

Выглядае, што Захараву дамовіцца не ўдалося. Вясной бізнэсмена запрашалі вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. Выглядае, што гэтым запрашэннем ён скарыстаўся.

28 лютага 2025 года яму быў вынесены прысуд, а 24 снежня Захараў быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Каментары3

  • Украінскі аглядальнік
    25.03.2026
    Грошы мазгі тлушчом накрылі ў гэнага небаракі. Па выніку - пазбавіўся і чалавечай годнасці, і бізнэсу.
  • Рудольф Карлавіч Беркут
    25.03.2026
    Адным словам дау́б.....б
  • Ёсік
    25.03.2026
    Дапамогло табе самаабгаворваньне? Вырашыў, што калі абраз лукашэнкі пацалуе, адразу адчэпяцца? Быў жа 1937, няўжо забыліся, што лукашэнку і ягонай зграі даспадобы тыя часы, што міністр УС несаромеячыся апранае форму НКУС і ганарыцца гэтым. Курапаты, як напамін, што гісторыя цыклічна. Толькі што далі агульны, а не ўзмоцнены, рэжым. Але ж экстрэміст.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз6

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце12

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу145

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць