Грамадства11

З 1 красавіка падаражаюць 12 марак цыгарэт

З 1 красавіка ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала новыя максімальныя рознічныя цэны, якія пачнуць дзейнічаць з гэтай даты.

Усяго падаражанне закране 12 марак: адна з іх — Royals Compact Blue, якая вырабляецца ў краіне, падаражэе з 5,40 да 6,30 рубля. Яшчэ 11 марак — гэта цыгарэты брэнду Esse, якія ўвозяцца ў Беларусь, іх кошт крыху вырасце — з 7,40 да 7,50 рубля.

Пры гэтым цэны на прадукцыю шэрагу беларускіх вытворцаў і імпарцёраў застануцца без змен.

Таксама ў красавіку некалькі беларускіх прадпрыемстваў пачнуць выпускаць новыя маркі цыгарэт. Фабрыка «Нёман» прадставіць новыя віды Dove і NZ Black Power. Кампанія «Інтэр Табака» таксама пачне выпускаць новыя маркі Dove. А «Этэрна Прайм» выведзе на рынак новыя Pall Mall і Lucky Strike, а таксама пачне выпускаць некаторыя іншыя маркі.

Каментары1

  • Ёсік
    27.03.2026
    Беларусі, кідаўце паліць, навошта спрабаваць атрымаць тое, што напісана на пачках - сьлепату, гангрэну, імпатэнцыю, рак. Да таго ж, меньш грашыма сваіх аддасьцё лукашэнкаўскім гаманцам, бо ўсё праз яго.

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць