На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна
Падчас трэніровак у Краснадарскім краі 28 сакавіка загінуў 17‑гадовы гоншчык з Гродна Марк Русецкі. Малады чалавек быў адным з лідараў нацыянальнага першынства і надзеяй беларускага мотакросу.

На вучэбна-трэніровачных зборах па мотакросе ў Краснадарскім краі Марк Русецкі на піт-байку ўпаў на трасе. Ад атрыманых траўм ён памёр на наступны дзень, 28 сакавіка.
Марк быў пераможцам і шматразовым прызёрам першынства Беларусі па мотакросе, таксама заваёўваў чэмпіёнскі тытул і неаднаразова станавіўся прызёрам маладзёжнага першынства краіны. Апошнім часам Русецкі выступаў у расійскіх першынствах.


Развітальная цырымонія адбудзецца ў Гродне 31 сакавіка. Бацькі Марка паведамілі, што прыйсці могуць усе жадаючыя.
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары