Грамадства66

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу

10 гадоў таму Сяргей Астапенка, супрацоўнік ЖЭУ-2 Першамайскага раёна, быў самым вядомым цесляром Мінска. У вольны час ён упрыгожваў двары. Сваю справу мужчына не кінуў і сёння, але просіць дапамагчы — бо перанёс два інфаркты.

Сяргей Астапенка. Тут і далей фота БелТА

У адным з інтэрв’ю Сяргей Астапенка расказваў, што ў дзяцінстве марыў стаць касманаўтам. У выніку выбраў больш зямную прафесію — цесляра. Але, казаў, дзякуючы гэтаму навучыўся ствараць іншыя сусветы.

У мікрараёне Усход Сяргей пабудаваў шмат чаго. Адным з самых вядомых арт-аб’ектаў стала ладдзя. Скарыстаўся самымі простымі рэчамі: старыя драўляныя рамы ад вокнаў ператварыліся ў палубу, ручка ад старой швабры — у мачту, палоска тонкай бляхі — у ветразь.

Знакамітай была і яго хатка: майстар так клапаціўся пра дробязі, што зрабіў унутры нават мэблю (са старога стала з чырвонага дрэва, які хтосьці выкінуў на сметніцу).

Складана паверыць, але таленавіты мужчына знаходзіў новае прымяненне нават паламаным кальянам ці пабітай кафлі. У СМІ яго празвалі мясцовым Татам Карла.

Дзеці нават рабілі Сяргею замовы. У інтэрв’ю БелТА той згадваў, як аднойчы паабяцаў дзяўчынцы зрабіць русалачку. А потым ішоў дадому і думаў, як жа выканаць тое абяцанне: ні матэрыялаў няма, ні інструментаў неабходных.

«І раптам бачу — работнікі «Зелянбуда» зразаюць старую ліпу. Я да іх: «Дайце кавалак дрэва, хачу зрабіць з яго русалачку для дзяцей». Далі. А пакуль дайшоў да майстэрні, патэлефанаваў сантэхнік: «Сяргей, тут у падвале аднаго дома знайшлі цэлую скрыню прылад для працы па дрэве!». Ну як тут не думаць аб дапамозе звыш і людской падтрымцы?».

Менавіта Сяргея папрасілі стварыць «Алею казак» ля дзіцячага дом-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, што ў Навінках.

Паколькі ён верыў у людскую падтрымку, то адразу напісаў аб'яву на майстэрні: маўляў, хто чым можа, дапамажыце стварыць казку для школы-інтэрната. Адгукнуліся. Адзін прынёс самарэзы, другі — непрацоўны тэлефон, трэці — амаль новенькі заварачны чайнік. А чацвёрты быў прадпрымальнікам, які займаецца вытворчасцю паддонаў, і падагнаў цэлую машыну дошак.

Творчасцю Сяргей займаўся выключна ў вольны час. Бо на працы і так хапала задач: то лаўку адрамантуй, то пясочніцу, то дзверы. Прысвячаў хобі і выходныя, і вечары

Апошні раз пра майстра ў СМІ згадвалі ў 2024 годзе.

Але цяпер у Сяргей праблемы. Мінчанка Аляксандра размясціла ў Threads фотаздымкі, на якіх бачны абвесткі, якія цясляр паставіў ля пляцоўкі, якую сам і рабіў:

«Карабель «Усход» пабудаваны ў 2016 годзе. Дзеці, якія гулялі на гэтым караблі, ужо не маленькія, а салідныя маладыя людзі з марамі… Кожны год я рамантую, фарбую… Калі дапамагаюць, калі за ўласныя сродкі… Зараз у мяне складаны час — перанёс восенню два інфаркты… Дапамажыце не згнаіць карабель».

Фота з Threads

Пад абвесткай Сяргея пазначана, як можна пералічыць яму грошы на рахунак «Беларусбанка».

На наступнай шыльдзе напісана: «У планах: сталовая для птушак, алея львоў і дубоў, церам для лебедзяў».

У каментарах творчасцю Сяргея захапляюцца: «Цясляр Сяргей стаіць на варце нашай веры ў чалавецтва».

Каментары6

  • я усё разумею
    03.04.2026
    Але ж трэба неяк звычай больш таго шрыфту зробіць і QR у ты ліку
  • Ну
    03.04.2026
    Спадзяюся, мясцовыя жыхары падтрымаюць таго, хто для іх так шмат зрабіў!
  • Ну
    03.04.2026
    Дык там жа ж рускім мір у яго: Блок, церамкі, алые парусы і іншая хрэнь.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць