Здарэнні66

У Львове прызыўнік напаў на работніка ваенкамата і перарэзаў яму горла

Трагедыя адбылася падчас правядзення мерапрыемстваў па апавяшчэнні.

Невядомы нанёс удар нажом у шыю вайскоўцу Тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання (так ва Украіне называюць ваенкаматы), пасля чаго ўцёк. Ад атрыманых траўм пацярпелы памёр у бальніцы, паведамляе РБК-Украіна.

Паводле папярэдніх даных, напад адбыўся непасрэдна падчас працэсу мабілізацыі.

«Гэта праўда. Вайсковец ТЦК памёр. Паліцыя шукае асобу, датычную да злачынства», — паведаміла крыніца.

Мясцовыя тэлеканалы апублікавалі відэа з месца падзеі. Акрамя загінулага, падчас інцыдэнту пацярпелі і патрульныя паліцэйскія — паводле падпісчыкаў мясцовых тэлеканалаў, ім трапіла ў вочы з балончыка. Аднак гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Цяпер праводзіцца паліцэйская спецаперацыя. Нападніка шукаюць. Крымінальная справа заведзеная па артыкуле «наўмыснае забойства». Злачынцу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 10 да 15 гадоў.

Апошнім часам напады на супрацоўнікаў ТЦК ва Украіне і іх установы пашырыліся.

Каментары6

  • Разница
    02.04.2026
    Ян, вот только в Украине в том числе и силовики обороняют страну от оккупантов, а в рб они служат оккупантам/кремлю.
  • Сват
    02.04.2026
    Уяўленьні простага савецкага чалавека:
    - Я не хачу ў РФ, але хай за мяне ў акопе пасядзяць іншыя.
  • Канечне
    02.04.2026
    Распусьціць войска, разагнаць паліцыю. Потым, праўда, давядзецца абурацца, чаго гэта зэтнікі людзей расстрэльваюць на вуліцы, але чаго ня зробіш дзеля сьветлай анархічнай будучыні

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Паўтара дзясятка беларусаў і расіян затрымалі за махінацыі з дарагой маскоўскай нерухомасцю

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць