Вайна1010

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал

Тэлеграм-канал «Досье шпиона» паведаміў, што на борце самалёта Ан-26, які 31 сакавіка разбіўся ў акупаваным расіянамі Крыме, сярод іншых загінулых быў і генерал.

Аляксандр Атрошчанка

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, сярод 29 чалавек (23 пасажыры і 6 членаў экіпажа), якія загінулі ў авіякатастрофе Ан-26 31.03.2026, быў генерал-лейтэнант Аляксандр Атрошчанка, камандзір змешанага авіяцыйнага корпуса Паўночнага флоту, былы камандуючы 45‑й арміяй ВПС і СПА Паўночнага флоту.

Акрамя яго, загінулі таксама 6 афіцэраў штаба Паўночнага флоту (в/ч 45625, Севераморск).

З пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны Аляксандр Атрошчанка ўжо 20‑ты загінулы расійскі генерал, калі ўлічваць страты як на фронце, так і ў тыле — у выніку ўдараў па штабах, авіяінцыдэнтаў, дыверсій і выбухаў. 

Паводле афіцыйных звестак, ён нарадзіўся 21 сакавіка 1962 года ў Стаўрапалі. Пасля заканчэння вайсковага авіяцыйнага вучылішча служыў у авіяцыі, паступова прасоўваючыся па службе — ад старшага лётчыка да намесніка камандзіра эскадрыллі.

У 2005 годзе ён з адзнакай скончыў Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба. З 2010 па 2013 год кіраваў марской авіяцыяй Чарнаморскага флоту Расіі, пасля чаго заняў аналагічную пасаду ў Паўночным флоце.

З 2015 года Атрошчанка камандаваў 45‑й арміяй ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны Паўночнага флоту. У 2019 годзе атрымаў званне генерал-лейтэнанта, а ў 2024 годзе стаў камандзірам змешанага авіяцыйнага корпуса гэтага флоту.

Таксама вядома, што ў 2014 годзе ён удзельнічаў у анексіі Крыма, а пазней — у расійскай ваеннай аперацыі ў Сірыі.

Інцыдэнт з самалётам Ан-26 над акупаваным Крымам адбыўся 31 сакавіка каля 18:00. Як сцвярджаюць у ведамстве, «знішчальнага ўздзеяння па самалёце не было», а папярэдняй прычынай аварыі называецца тэхнічная няспраўнасць. Мінабароны афіцыйна паведаміла, што загінулі 6 членаў экіпажа і 23 пасажыры. Самалёт меркавана ўрэзаўся ў скалу.

Каментары10

  • Птыч
    02.04.2026
    Ад чаго ж катастрофа, калі свята?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    02.04.2026
    Добрая навіна!
  • СПА
    02.04.2026
    Супрацьпаветраная абарона, гэта хто прыкрываў Усць-Лугу і іншыя парты на северы. Тады зразумела.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць