Каханне і сэкс4444

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

31‑гадовы бізнэсмен А. напісаў, што шукае будучую жонку. За два дні атрымаў 150 прапаноў ад дзяўчат з усяго свету. І вось: ён ужо зрабіў прапанову сваёй нявесце.

Сваю гісторыю ён расказваў у сацсетках.

А. ператварыў сваю любоў да вандровак у працу. Сам ён наведаў 55 краін (толькі ў Ісландыі быў каля 20 разоў), цяпер займаецца арганізацыяй небанальных тураў для іншых.

Да таго, як сустрэць будучую жонку, А. быў у не вельмі ўдалых працяглых адносінах на дыстанцыі. Хлопец, які шмат вандруе, пераважна жыве ў Беларусі, а дзяўчына, з якой ён тады сустракаўся, асела ў Нідэрландах.

Дзяўчына была падпісаная на інстаграм дасведчанага вандроўніка — праз падобныя цікавасці і пачалі перапісвацца. Але ж пачаць жыць разам у іх так і не выйшла. Перасякаліся закаханыя толькі падчас вандровак.

Некалькі разоў сыходзіліся і разыходзіліся. Канчаткова вырашыць лёс адносін пара сабралася даволі цікавым чынам. Летась яны разам прайшлі 790 кіламетраў па паломніцкім маршруце да сабору ў Санцьяга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі. 

І А., і яго абранніца раней паасобку праходзілі адзін з маршрутаў, таму добра ведалі, як трэба рыхтавацца да пешай вандроўкі цягам месяца. Але пры канцы складанага шляху зразумелі, што ўсё ж не бачаць будучыні разам, і канчаткова развіталіся. 

Малады мужчына праз некалькі месяцаў (гэта было ў 2025-м) пачаў шукаць жонку праз сацыяльныя сеткі — інстаграм, фэйсбук і Threads. Пісаў, што не хоча блукаць па ціндары і ладзіць марафон спатканняў. 

Пра сябе паведаміў: паспеў пажыць у Еўропе, папрацаваць у Кітаі і Расіі, магістр псіхалогіі, па першай адукацыі — эканаміст. Дадаў, што цалкам самастойны ў побытавых пытаннях, любіць яхтынг, ранішнія прабежкі, сабак і людзей з сэнсам — з кім ёсць, аб чым пагаварыць і памаўчаць.

Раскрыў і пытанне фінансаў: жыве за горадам, робіць рамонт у еўра-двухпакаёўцы ў «Мінск Свеце» (крэдыт на 15 гадоў), ездзіць на «электрычцы» BMW. Зарабляе ў сярэднім дзве тысячы еўра штомесяц.

Да нявесты патрабаванняў было не вельмі шмат. А. напісаў, што шукае «не прынцэсу і не ўтрыманку». «Цэласную, энергічную, дапытлівую, вясёлую і спартыўную дзяўчыну ад 21 да 29 гадоў. Рускамоўную — у прыярытэце з Беларусі, Расіі або Украіны. Без дзяцей, не замужам, з жаданнем стварыць сям’ю ў будучыні. З вышэйшай адукацыяй, асабістым даходам і, пажадана, веданнем англійскай мовы». 

Пасля ў каментарах тлумачыў, што самае галоўнае — супольны ментальны бэкраўнд і каб родная мова абранніцы была руская.

У хуткім часе А. даў справаздачу: за два дні яго допіс у розных сацсетках агулам пабачыла больш за дзвесце тысяч чалавек, ён атрымаў паведамленні больш чым ад 150 дзяўчат з розных краін свету — ад Партугаліі да Карэі.

Сярод тых, хто адгукнуўся, была і расіянка І., якая жыла ў Маскве, але якраз у той момант знаходзілася ў Мінску.

У хуткім часе маладыя людзі сустрэліся, а праз некалькі спатканняў дзяўчына сабрала ў Маскве рэчы і разам з сабакам пераехала да каханага ў Беларусь.

Пра сябе ў інстаграме І. распавядае, што вучыцца псіхалогіі, дзеліцца рэцэптамі як шэф-кандытарка (яна цяпер робіць торты ў Мінску) і спрабуе стварыць «ціндар для сабачнікаў» — каб людзі маглі знаходзіць кампанію для прагулак з сабакамі. 

Яна таксама любіць вандраваць — у 2024 годзе, напрыклад, публікавала фотаздымкі з акупаванага Крыма. 

І. паведаміла, што сёлета А. зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца — і яна пагадзілася. У сакавіку пара ездзіла ў Расію да сям’і дзяўчыны сватацца.

Дзяўчына піша, што даехалі яны з прыгодамі, пра якія яшчэ ўнукам распавядаць будуць. Але ж каханы на пытанне, ці добры гэта знак, адказаў: «Будзе весела!».

Каментары44

  • Вася
    07.04.2026
    Интересно. А он не приходится каким родственником Володе Завитушкину из рассказа Михаила Зощенко "Свадьба". По нему ещё отличный фильм был снят. И фамилии немножко похожи...
  • Канешне
    07.04.2026
    У нас ёсць інтэрнэт. маскалька шчаслівая, а вось яму не зайздрошчу.
  • Anatol Starkou
    07.04.2026
    Добрая казачная навіна.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію76

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць